Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Грытчанка і іншыя)

22 August 2025, 12:50 PM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Грытчанка і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

22 жніўня 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з прызнаннем пратэсных ініцыятыў экстрэмісцкімі фармаваннямі Максіма Грытчанкі, Таццяны Палубок, Ігара Хіневіча, Вольгі Алешкевіч, Уладзіміра Дзенісенкі, Ігара Нагорнага, Дзяніса Васільева, Сяргея Сікорскага, Аляксея Мацукевіча, Ганны Шпак.  

Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:

неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Максіма Грытчанку, Таццяну Палубок, Ігара Хіневіча, Вольгу Алешкевіч, Уладзіміра Дзенісенку, Ігара Нагорнага, Дзяніса Васільева, Сяргея Сікорскага, Аляксея Мацукевіча, Ганну Шпак.

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Share

See more news

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці