Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)

25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)

На фота: Зміцер Шалак

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

21 жніўня2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнка, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Міхаіл Лазько асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Максім Джуманіязаў асуджаны арт. 368 і 369 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Дзмітрый Шалак асуджаны па арт. 368 і 369 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады да трох гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Павел Кучарэнка асуджаны па арт. 203-1 КК за перадачу асабістых дадзеных да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Андрэй Гіль асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Ярванд Марцірасян асуджаны па арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  7. Сяргей Барзавец асуджаны па арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Яўген Стральчэнь асуджаны па арт. 342 і 367 КК за ўдзел у вулічных пратэстах і паклёп у дачыненні да А. Лукашэнкі.

Таксама ёсць інфармцыя аб замене абмежавання волі пазбаўленнем волі у дачыненні да

9. Сяргея Чарнецкага, які быў асуджаны па арт. 391 КК за абразу суддзі,

10. Станіслава Амельянюка, які быў асуджаны па арт. 370 КК за знявагу дзяржаўных сімвалаў.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці
06 January 2025, 12:06 PM
Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці
Мы, Беларускі ПЭН і іншыя праваабарончыя і культурніцкія арганізацыі, што падпісалі гэтую заяву, звяртаем увагу міжнароднай супольнасці і ўладаў Літвы на шэраг актаў вандалізму і праяў мовы варожасці, скіраваных супраць беларускай супольнасці, у Вільні ў 2024 годзе.
Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Чэслаў Герасімовіч і іншыя)
28 December 2024, 10:25 AM
Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Чэслаў Герасімовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Чэслава Герасімовіча, Алену Мохараву, Уладзіміра Сітковіча, Артура Мемеха, Ігара Сідаровіча, Аляксандра Куксу, Аляксандра Мазура, Міхаіла Галінскага, Сяргея Чабоцьку, Паўла Каранюхіна, Яну Царук, Марыю Батальёнак.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Ганна Кміт і іншыя)
27 December 2024, 11:20 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Ганна Кміт і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ганну Кміт, Андрэя Селянінава, Яўгена Нікалаевіча, Дзмітрыя Ляха, Дзмітрыя Чарнуху, Аляксандра Крупнікава, Дзмітрыя Глушчанку, Сяргея Чэкеля, Уладзіміра Апановіча, Арцёма Пуценіча і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці