Заява аб прызнанні 11 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віктар Мека і іншыя)

29 July 2025, 3:32 PM
Заява аб прызнанні 11 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віктар Мека і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

29 ліпеня 2025 г.

У сувязі з новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

Віктар Мека асуджаны за “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” паводле арт. 361 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Андронаў асуджаны за паклёп на А. Лукашэнку паводле арт. 368 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Арол асуджаны паводле дыфамацыйнага артыкула КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алена Рудая асуджаная паводле арт. 361 КК, арт. 368 КК, арт. 361-1 за “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім, абразу Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;  

Яўген Шляхцёнак асуджаны паводле ч. 3 арт. 361-1 КК, ч. 3 арт. 361 КК, ч. 1 арт. 361-4 КК за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Сафія Бачурынская асуджаная паводле  ч. 1 арт. 368 КК, ч. 2 арт. 367 КК, арт. 369 КК, ч. 3 арт. 361-1 КК за абразу Лукашэнкі, паклёп на Лукашэнку, абразу прадстаўніка ўлады, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі; 

Валеры Іванін змешчаны пад варту па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі і службовай асобы паводле арт. 368 і 369 КК;

Яўген Бялькевіч змешчаны пад варту па абвінавачванні ў абразе А. Лукашэнкі паводле арт. 368 КК;

Яўген Пяргаеў змешчаны пад варту за “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” паводле арт. 361 КК;

Ілля Валвенкін змешчаны пад варту за “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” паводле арт. 361 КК;

Мікалай Ліс змешчаны пад варту за “заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” паводле арт. 361 КК.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліць палітвязняў Віктара Меку, Андрэя Андронава, Андрэя Арла, Валерыя Іваніна, Яўгена Бялькевіча, Яўгена Пяргаева, Іллі Валвенкіна, Мікалая Ліса, Яўгена Шляхцёнка, Сафію Бачурынскую, Алену Рудую і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Прававая ініцыятыва.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці