Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Чэслаў Герасімовіч і іншыя)

28 December 2024, 10:25 AM
Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Чэслаў Герасімовіч і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

28 снежня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэстную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і праводзімай ім палітыцы, таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так, асуджаныя:

Чэслаў Герасімовіч паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Алена Мохарава паводле арт. 361-4 КК па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзімір Сітковіч паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні пратэстным ініцыятывам да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Артур Мемех паводле арт. 361-4 па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Заключаны пад варту па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 361-1, 361-2, 361-3, 361-4 КК: Ігар Сідаровіч, Аляксандр Кукса, Аляксандр Мазур, Міхаіл Галінскі, Сяргей Чабоцька, Павел Каранюхін, Яна Царук, Марыя Батальёнак.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

неадкладна вызваліць палітвязняў Чэслава Герасімовіча, Алену Мохараву, Уладзіміра Сітковіча, Артура Мемеха, Ігара Сідаровіча, Аляксандра Куксу, Аляксандра Мазура, Міхаіла Галінскага, Сяргея Чабоцьку, Паўла Каранюхіна, Яну Царук, Марыю Батальёнак;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Lawtrend.

See more news

Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
01 May 2025, 10:10 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Ляўковіча, Андрэя Філіна, Уладзіміра Цыбульскага, Ірыну Суржык, Дзмітрыя Іванчыкава, Андрэя Лагвіненку, Таццяну Шымко, Сяргея Зелянкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
30 April 2025, 9:57 AM
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
22 April 2025, 9:43 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Карыну Фасевіч, Дзмітрыя Руткевіча, Паўла Баркуна, Захара Шарко, Аляксея Шпакоўскага, Яўгена Мілянкевіча, Аляксандра Шэлепня і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці