Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Чурыкаў і іншыя)

05 November 2024, 9:14 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Чурыкаў і іншыя)

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

5 лістапада 2024 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Анатоля Чурыкава, Іллі Лукашэнкі, Пятра Кавалёва, Валерыя Мароза, Сяргея Пятручыка, Андрэя Карчагі, Дзмітрыя Буланава, Яўгена Бычко, Аляксандра Клімашэвіча, Сяргея Нічыпарука, Аляксандра Мартысевіча, Анастасіі Фосцій, Дзмітрыя Шчэрбы, Аляксандра Шукайлы адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Далейшыя пратэстныя выступленні мелі мірны характар, сходы і іх удзельнікі павінны былі знаходзіцца пад аховай закона.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць Анатоля Чурыкава, Іллю Лукашэнку, Пятра Кавалёва, Валерыя Мароза, Сяргея Пятручыка, Андрэя Карчагу, Дзмітрыя Буланава, Яўгена Бычко, Аляксандра Клімашэвіча, Сяргея Нічыпарука, Аляксандра Мартысевіча, Анастасію Фосцій, Дзмітрыя Шчэрбу, Аляксандра Шукайлу і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН.

See more news

Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
01 May 2025, 10:10 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Ляўковіча, Андрэя Філіна, Уладзіміра Цыбульскага, Ірыну Суржык, Дзмітрыя Іванчыкава, Андрэя Лагвіненку, Таццяну Шымко, Сяргея Зелянкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
30 April 2025, 9:57 AM
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
22 April 2025, 9:43 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Карыну Фасевіч, Дзмітрыя Руткевіча, Паўла Баркуна, Захара Шарко, Аляксея Шпакоўскага, Яўгена Мілянкевіча, Аляксандра Шэлепня і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці