)
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі
22 снежня 2025 года
Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і было дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводжанай ёй палітыцы. Шэраг СМІ таксама прызнаны экстрэмісцкімі фарміраваннямі. Гэта, у сваю чаргу, адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і респондэнтаў як непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.
Так, стала вядома пра змяшчэнне пад варту і асуджэнне да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фармаваннямі” Паўла Іванова, Валерыя Залівакі, Віталя Петручука, Аляксандра Караткевіча, Паўла Шарко, Сяргея Салаша, Юрыя Храмеева, Мікалая Ішчука, Уладзіслава Якубоўскага, Уладзіслава Макарэвіча, Хакбердзі Мамедава, Сяргея Стрыбульскага, Аляксандра Бігеля, Уладзіслава Горскага.
Мы прызнаём названых асоб палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены" і патрабуем ад уладаў Беларусі:
неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Паўла Іванова, Валерыя Заліваку, Віталя Петручука, Аляксандра Караткевіча, Паўла Шарко, Сяргея Салаша, Юрыя Храмеева, Мікалая Ішчука, Уладзіслава Якубоўскага, Уладзіслава Макарэвіча, Хакбердзі Мамедава, Сяргея Стрыбульскага, Аляксандра Бігеля, Уладзіслава Горскага;
неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Lawtrend;
Respect-Protect-Fulfill;
Прававая ініцыятыва;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
)
)
)
)
)