Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Павел Ліпневіч і іншыя)

15 April 2024, 10:50 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Павел Ліпневіч і іншыя)

На фота: Павел Ліпневіч

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

12 красавіка 2024 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

  1. Сяргей Якубёнак асуджаны па арт. 367 і 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і паклёп на яго да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Ігар Новік асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Сяргей Соц асуджаны па арт. 369, 368, 391 КК за абразу А. Лукашэнкі, службовай асобы і суддзі да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Павел Ліпневіч асуджаны па арт. 367, 368, 369 КК за абразу службовай асобы, А. Лукашэнкі і паклёп на яго да пазбаўлення волі;

  5. Яўген Хамянкоў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Павел Казінцаў утрымліваецца ў СІЗА за каментары ў сацыяльных сетках, пакінутыя ў 2022 годзе;

  7. Сяргей Ільін асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Сяргей Зелянкоў асуджаны па арт. 369, 342 КК за абразу службовай асобы, удзел у мірных акцыях пратэсту да 3 гадоў 6 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакаранняі;

  9. Аляксандр Бародзіч ўтрымліваецца ў СІЗА па арт. 368 і 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і за здзек над дзяржсімволікай;

  10. Ілля Шамілаў асуджаны па арт. 367 КК за паклёп на А. Лукашэнку да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  11. Арцём Коласаў асуджаны па арт. 367, 368 і 369 КК за паклёп і абразу А. Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады да пазбаўлення волі;

  12. Ігар Іваноў асуджаны па арт. 367 і 368 КК за паклёп і абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі;

  13. Ігар Жук асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны да адбыцця пакарання;

  14. Наталля Рамашова асуджана па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваная да адбыцця пакарання.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Якубёнка, Ігара Новіка, Сяргея Соца, Паўла Ліпневіча, Яўгена Хамянкова, Паўла Казінцава, Сяргея Ільіна, Сяргея Зелянкова, Аляксандра Бародзіча, Іллю Шамілава, Арцёма Коласава, Ігара Іванова, Ігара Жука, Наталлю Рамашову і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

Патрабуем рэабілітацыі 16 былых палітычных зняволеных (Дар'я Андрэйчыкава і іншыя)
06 February 2025, 8:41 AM
Патрабуем рэабілітацыі 16 былых палітычных зняволеных (Дар'я Андрэйчыкава і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоды выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ды іншых грамадска-значных падзей.
Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці
06 January 2025, 12:06 PM
Заява пра недапушчальнасць выкарыстання мовы варожасці і нацыянальнай нецярпімасці
Мы, Беларускі ПЭН і іншыя праваабарончыя і культурніцкія арганізацыі, што падпісалі гэтую заяву, звяртаем увагу міжнароднай супольнасці і ўладаў Літвы на шэраг актаў вандалізму і праяў мовы варожасці, скіраваных супраць беларускай супольнасці, у Вільні ў 2024 годзе.
Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Чэслаў Герасімовіч і іншыя)
28 December 2024, 10:25 AM
Заява аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Чэслаў Герасімовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Чэслава Герасімовіча, Алену Мохараву, Уладзіміра Сітковіча, Артура Мемеха, Ігара Сідаровіча, Аляксандра Куксу, Аляксандра Мазура, Міхаіла Галінскага, Сяргея Чабоцьку, Паўла Каранюхіна, Яну Царук, Марыю Батальёнак.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Ганна Кміт і іншыя)
27 December 2024, 11:20 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Ганна Кміт і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ганну Кміт, Андрэя Селянінава, Яўгена Нікалаевіча, Дзмітрыя Ляха, Дзмітрыя Чарнуху, Аляксандра Крупнікава, Дзмітрыя Глушчанку, Сяргея Чэкеля, Уладзіміра Апановіча, Арцёма Пуценіча і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці