Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
26 лютага 2025 г.
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў:
Армэн Арзуманян асуджаны па арт. 361 і 367 Крымінальнага кодэкса за заклікі да санкцый і паклёп на А. Лукашэнку да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Сяргей Латушка асуджаны па арт. 369 і 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
Наталля Васіленка асуджана па арт. 369-1 КК и 367 КК за дыскрэдытацію Рэспублікі Беларусь і за паклёп у дачыненні да Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
Уладзімір Шпак асуджаны па арт. 342, 361, 361-1 КК па абвінавачванніі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх, закліках да санкцый, стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім да сямі гадоў пазбаўлення волі;
Карына Праташчык асуджана па арт. 361 КК за заклікі да санкцый двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Уладзіслаў Кошалеў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, пачаў адбываць пакаранне;
Руслан Зубкоў асуджаны па арт. 368 і 361-4 КК за абразу А. Лукашэнкі і садзейнічанне “экстрэмісцкай дзейнасці” да пазбаўлення волі;
Максім Ермаловіч змешчаны пад варту па арт. 361-1 і 369 КК па абвінавачванні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім і абразе прадстаўніка ўлады;
Даніла Чыбісаў змешчаны пад варту па арт. 361 і 361-4 па абвінавачванні ў закліках да санкцый і садзейнічанні “экстрэмісцкай дзейнасці”;
Павел Лашчанка змешчаны пад варту па абвінавачванні ў датычнасці да “экстрэмісцкай дзейнасці”;
Алена Елькіна змешчаны пад варту па арт. 361 і 361-1 па абвінавачванні ў закліках да санкцый і стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім;
Антон Варабей змешчаны пад варту па арт. 368 за абразу А. Лукашэнкі;
Андрэй Креэйдзіч змешчаны пад варту па арт. 368 за абразу А. Лукашэнкі;
Глеб Жукаў асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
Дзмітрый Касцюк асуджаны па арт. 369 і 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
Раман Раманаў асуджаны па арт. 369 і 368 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
Уладзімір Марцінкевіч асуджаны па арт. 369, 368, 203-1 КК за абразу прадстаўніка ўлады і А. Лукашэнкі, распаўсюд асабістых дадзеных да пазбаўлення волі;
Вячаслаў Курыльчык асуджаны па арт. 361 і 361-1 па абвінавачванні ў закліках да санкцый і стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім да пазбаўлення волі;
Ігар Шуканаў змешчаны пад варту па арт. 342 і 367 КК па абвінавачванні ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ў паклёпе на Лукашэнку.
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
Неадкладна вызваліць палітвязняў Армэна Арзуманяна, Сяргея Латушку, Наталлю Васіленку, Уладзіміра Шпака, Карыну Праташчык, Уладзіслава Кошалева, Руслана Зубкова, Максіма Ермаловіча, Данілу Чыбісава, Паўла Лашчанку, Алену Елькіну, Антона Вераб’я, Андрэя Креэйдзіча, Глеба Жукава, Дзмітрыя Касцюка, Рамана Раманава, Уладзіміра Марцінкевіча, Вячаслава Курыльчыка, Ігара Шуканава і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Lawtrend;
Прававая ініцыятыва;
Беларускі ПЭН;
Беларускі Хельсінкскі камітэт.