Заява аб прызнанні Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага палітычнымі зняволенымі

26 August 2025, 1:08 PM
Заява аб прызнанні Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага палітычнымі зняволенымі

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што крымінальны пераслед і пазбаўленне волі за дзеянні, звязаныя з правамернай рэалізацыяй свабоды выказвання меркаванняў, з’яўляюцца інструментам абмежавання распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне, падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці і іншадумства.

Антыэкстрэмісцкае заканадаўства выкарыстоўваецца ўладамі Беларусі ў мэтах палітычных рэпрэсій. МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і праводзімай ім палітыцы. Экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя і 39 СМІ і медыя-арганізацый. Гэта адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх супрацоўнікаў, удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на свабоду асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў. 

8 жніўня 2025 года быў вынесены прысуд брэсцкаму журналісту Алегу Супрунюку. Суд прызнаў яго вінаватым ва “ўдзеле у экстрэмісцкім фармаванні” (частка 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса) і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады. Як вынікае з паведамлення, апублікаванага пракуратурай Брэсцкай вобласці напярэдадні судовага разбіральніцтва, Алег Супрунюк абвінавачваўся ва ўдзеле ў “Беларускай асацыяцыі журналістаў”, прызнанай “экстрэмісцкім фармаваннем”, і напісанні для яе артыкулаў.

Выкладзенае вышэй дае падставы сцвярджаць, што крымінальны пераслед Алега Супрунюка мае палітычныя матывы і скіраваны на спыненне ці змяненне характару яго правамернай дзейнасці, звязанай з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

Мы таксама маем звесткі пра зняволенне былога журналіста Naviny.by Паўла Дабравольскага. Раней Павел супрацоўнічаў з рознымі незалежнымі выданнямі, падчас пратэстаў 2020 года яго затрымлівалі і прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійнай дзейнасці. Увосень 2021 году Павел Дабравольскі пакінуў Беларусь. Аднак, як стала цяпер вядома, са студзеня 2025 года ён знаходзіцца ў Беларусі пад вартай у следчым ізалятары. Дакладны артыкул, па якім выстаўлена абвінавачанне, публічна не раскрываецца, аднак акалічнасці, ў якіх адбываецца крымінальны пераслед, даюць падставы лічыць, што прычынай ўтрымання Паўла пад вартай стала яго папярэдняя дзейнасць, звязаная з рэалізацыяй права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага палітычнымі зняволенымі і патрабуем:

  • неадкладнага вызваліць Алега Супрунюка і Паўла Дабравольскага і спыніць ў дачыненні да іх крымінальны пераслед;

  • адмовіцца ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання і іншыя правы і свабоды;

  • неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Прававая ініцыятыва;
Беларускі ПЭН;
Офіс па правах людзей з інваліднасцю;
Lawtrend;
Respect-Protect-Fulfill;
Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Share

See more news

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 September 2025, 1:13 PM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці