Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным

17 April 2023, 9:03 AM
Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

15 сакавіка 2023 года адбыўся ператрус у доме журналіста Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы, пасля якога ён быў затрыманы і дастаўлены ў Маладзечанскі ІЧУ.

27 сакавіка стала вядома, што Аляксандра Манцэвіча перавялі ў Жодзінскі СІЗА. Пасля Следчы камітэт заявіў, што Манцэвічу інкрымінаваны арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы Манцэвіч, з'яўляючыся дырэктарам рэдакцыі газеты, сумесна з іншымі асобамі з 1 студзеня 2020 года па 15 сакавіка 2023 года распаўсюджваў у друкаваным выданні і яго інтэрнет-рэсурсах заведама ілжывыя звесткі, якія дыскрэдытуюць Беларусь і яе органы ўлады.

«У артыкулах змяшчалася недакладная інфармацыя, накіраваная на прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам, падрыў аўтарытэту краіны і яе органаў улады, нанясенне ўрону нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыю абстаноўкі сярод грамадзян Беларусі, фармаванне ілжывых уяўленняў аб невыкананні ў рэспубліцы правоў і свабод грамадзян».

Аляксандр Манцэвіч – галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты», вядучага незалежнага СМІ Маладзечна і рэгіёна. Ён неаднаразовы пераможца журналісцкіх конкурсаў і прэмій за высокія стандарты працы. Улетку 2021 года праваахоўныя органы ўжо прыходзілі з ператрусам у памяшканне рэдакцыі і ў дом галоўнага рэдактара.

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што дзеянні ў дачыненні да Аляксандра Манцэвіча з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Аляксандра Манцэвіча з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару яго публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Аляксандра Манцэвіча і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;

  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;

  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт.

Share

See more news

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
21 May 2025, 2:14 PM
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праяўленне чалавечнасці.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
21 May 2025, 2:03 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
20 May 2025, 1:58 PM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
19 May 2025, 1:55 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Алу Пучынскую, Мікіту Лосіка, Аляксея Кайдаша, Алега Лойку, Аляксандра Гардзеенку, Ганну Багінскую, Вольгу Аляксееву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці