Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)

03 March 2025, 9:45 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)

, :

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Далейшыя пратэстныя выступленні мелі мірны характар, сходы і іх удзельнікі павінны былі знаходзіцца пад аховай закона.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна"; 

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Respect-Protect-Fulfill;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

See more news

«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Бойка і іншыя)
27 February 2025, 9:36 AM
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Бойка і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Яўгена Бойку, Аляксандра Краўчука, Паліну Піткевіч, Арцёма Палякова, Вадзіма Сенчанку, Максіма Бельчанку.
Заява аб прызнанні 19 чалавек палітычнымі зняволенымі (Армэн Арзуманян і іншыя)
26 February 2025, 9:22 AM
Заява аб прызнанні 19 чалавек палітычнымі зняволенымі (Армэн Арзуманян і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Армэна Арзуманяна, Сяргея Латушку, Наталлю Васіленку, Уладзіміра Шпака, Карыну Праташчык, Уладзіслава Кошалева, Руслана Зубкова, Максіма Ермаловіча, Данілу Чыбісава, Паўла Лашчанку, Алену Елькіну, Антона Вераб’я, Андрэя Креэйдзіча, Глеба Жукава, Дзмітрыя Касцюка, Рамана Раманава, Уладзіміра Марцінкевіча, Вячаслава Курыльчыка, Ігара Шуканава і спыніць іх крымінальны пераслед/.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віктар Саўчыц і іншыя)
25 February 2025, 9:11 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віктар Саўчыц і іншыя)
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Віктара Саўчыца, Аляксея Горына, Сяргея Кабурнеева, Аляксандра Сезеня, Юрыя Залатухіна, Леаніда Церабея, Анатоля Крупіна, Віктара Вараб'ёва, Аляксандра Яворскага, Сяргея Цераховіча, Карыны Маліноўскай, Юрыя Кутузава, Уладзіміра Махнача, Алены Бадзякі — з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці