Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Бакурэнка і іншыя)

14 November 2025, 2:00 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Бакурэнка і іншыя)

Cумесная заява праваабарончай супольнасці Беларусі

14 лістапада 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт.130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома аб асуджэнні:

Андрэя Бакурэнкі па абвінавачанні ў “экстрэмізме” да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;  

Аляксандра Хомчыка па арт. 130 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Мікалая Люцкевіча па арт. 130, 368, 369  КК  па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Ваўчка па арт. 130, 361, 368 КК па абвінавачанні ў абразе А.Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Яўгена Дземянёва  па арт. 130, 369, 368 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады і А.Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Казака па арт. 130, 179 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці, зборы і распаўсюдзе звестак аб прыватным жыцці да сямі гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Антона Равана па арт. 130, 361-4, 368 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў абразе А.Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы ў чарговы раз нагадваем, што разгляд палітычна матываваных крымінальных спраў у закрытым ці фактычна ў закрытым судовым паседжанні, у адсутнасць публікі, назіральнікаў і незалежнай прэсы, у створанай уладамі абстаноўцы нецярпімасці да дзейнасці праваабарончых арганізацый і праваабаронцаў і незалежных журналістаў груба парушае працэсуальныя правы абвінавачаных і якіх бы там ні было доказаў абвінавачання. Таксама падрывае давер да абгрунтаванасці працэсуальных мер грубыя парушэнні дзяржавай базавых працэсуальных норм, у прыватнасці - прэзумпцыі невінаватасці.

Нам вядома аб асуджэнні па палітычных матывах з грубымі парушэннямі права на справядлівы суд Аляксандра Скарахода па артыкуле 356 КК па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Таксама вядома пра заключэнне пад варту Аляксандра Елісеева па арт. 356 і 368 КК па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе А.Лукашэнкі.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было прыменена ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  1. d) асоба пазбаўлена волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Андрэя Бакурэнкі, Аляксандра Хомчыка, Мікалая Люцкевіча, Аляксандра Ваўчка, Яўгена Дземянёва, Аляксандра Казака, Антона Равана, Аляксандра Скарахода, Аляксандра Елісеева з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі - палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт; 

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 April 2026, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 April 2026, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці