Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Ігар Чарпакоў і іншыя)

22 December 2025, 6:00 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Ігар Чарпакоў і іншыя)

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

22 снежня 2025 г.

У сувязі з новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі і іншыя формы мірнай рэалізацыі свабоды мяркаванняў:

  1. Ігара Чарпакова па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;

  2. Валерыя Пазнякевіча па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;

  3. Рамана Канцавога па арт. 368 и 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да пазбаўлення волі;

  4. Валерыя Сахарчука па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;

  5. Уладзіміра Ісаева па арт. 361, 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і па абвінавачанні ў “закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” да пазбаўлення волі;

  6. Вадзіма Сычугова па арт. 368, 369, 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы, знявагу дзяржаўных сімвалаў да пазбаўлення волі;

  7. Яўген Сіцько па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;

  8. Уладзіміра Леасевіча па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;

  9. Дзяніса Пяткевіча па арт. 361 КК па абвінавачанні ў “закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”да пазбаўлення волі;

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Ігара Чарпакова, Валерыя Пазнякевіча, Рамана Канцавога, Валерыя Сахарчука, Уладзіміра Ісаева, Вадзіма Сычугова, Яўген Сіцько, Уладзіміра Леасевіча, Дзяніса Пяткевіча і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  • Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Respect-Protect-Fulfill;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend.

Share

See more news

Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
13 April 2026, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі ў сувязі з прызнаннем «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» праваабарончых арганізацый Беларускі ПЭН, Human Constanta і Беларускі Хельсінкскі Камітэт
У сувязі з інтэнсіфікацыяй прызнання беларускіх праваабарончых арганізацый экстрэмісцкімі фарміраваннямі мы, кааліцыя беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
09 April 2026, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды адвольнага прызнання несапраўднымі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь
У сувязі з тым, што сталі вядомыя факты адвольнага прызнання ўладамі несапраўднымі пашпартоў былых палітвязняў, прымусова высланых з Беларусі пасля вызвалення ў верасні і снежні 2025 года, мы, кааліцыя беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем наступнае.
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці