Заява аб прызнанні Ігара Ільяша палітычным зняволеным

22 November 2024, 8:40 AM
Заява аб прызнанні Ігара Ільяша палітычным зняволеным

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

22 лістапада 2024 г.

Стала вядома аб затрыманні журналіста Ігара Ільяша. 22 кастрычніка тэлеграм-канал, звязаны з сілавымі органамі Беларусі, апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрв’ю медыям, прызнаным на тэрыторыі Беларусі “экстрэмісцкімі фармаваннямі”. Напрыканцы кастрычніка 2024 года з’явілася інфармацыя, што Ігар Ільяш знаходзіцца пад вартай у Следчым ізалятары № 1, з чаго вынікае, што ён абвінавачваецца па крымінальнай справе (інкрымініраваны артыкул на дадзены момант невядомы).

Ігар Ільяш – беларускі журналіст, фрылансер. Раней ён неаднаразова падвяргаўся пераследу за сваю журналісцкую дзейнасць. У кастрычніку 2020 года Ігар Ільяш адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у “пікетаванні”. 16 ліпеня 2021 года, падчас масавых вобшукаў у незалежных журналістаў, Ігар Ільяш быў затрыманы па крымінальнай справе па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, але праз дзесяць сутак вызвалены. Пасля вызвалення Ігар Ільяш заставаўся ў Беларусі. Жонка Ігара Ільяша – журналістка Кацярына Бахвалава – таксама пераследуецца за сваю прафесійную дзейнасць. З лістапада 2020 года яна знаходзіцца ў месцах зняволення, за гэты час яна была двойчы асуджаная па крымінальных справах агулам да 8 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі і цяпер ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.

Мы, ніжэй падпісаныя арганізацыі, лічым, што затрыманне і крымінальны пераслед Ігара Ільяша з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў медыя, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі медыясектара Беларусі знаходзяцца ў зняволенні.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Ігара Ільяша з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару яго публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, заяўляем аб прызнанні Ігара Ільяша палітычным зняволеным і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Ігара Ільяша і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;

  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання ці іншыя правы і свабоды;

  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавек імя Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend.

See more news

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
21 May 2025, 2:14 PM
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праяўленне чалавечнасці.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
21 May 2025, 2:03 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
20 May 2025, 1:58 PM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
19 May 2025, 1:55 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Алу Пучынскую, Мікіту Лосіка, Аляксея Кайдаша, Алега Лойку, Аляксандра Гардзеенку, Ганну Багінскую, Вольгу Аляксееву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці