Заява аб прызнанні палітвязнямі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў

16 May 2022, 8:08 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў

На фота: Генадзь Фядыніч, старшыня Незалежнага прафсаюза РЭП

Заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

13 траўня 2022 года

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у сваёй Сумеснай заяве ад  21 красавіка 2022 года рашуча асудзілі атаку на незалежны прафсаюзны рух, прадстаўнікі якога зазналі ператрусы і арышты.

Паводле нашых звестак, на сённяшні дзень у зняволенні з розных надуманых прычынаў адвольна ўтрымліваюцца ў якасці падазраваных і абвінавачаных:

Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП); Сяргей Антусевіч, намеснік старшыня БКДП; Генадзь Фядыніч, лідар прафсаюзу РЭП; прафсаюзныя актывісты Вацлаў Арэшка, Міхаіл Громаў, Ірына Буд-Гусаім, Міраслаў Сабчук, Яніна Малаш, Віталь Чычмароў, Васіль Бераснёў.

Пазбаўленне волі паказаных асобаў адбылося на фоне шырокамаштабнай кампаніі пераследу незалежных прафсаюзаў і прафсаюзных лідараў апошнім часам і носіць сістэмны характар. Так, 7 красавіка стала вядома пра тое, што КДБ прызнаў «Беларускі незалежны прафсаюз РЭП» экстрэмісцкім фармаваннем, а 11 траўня Гродзенскі абласны суд, згодна з заявай пракурора Гродзенскай вобласці, прыняў рашэнне аб прызнанні пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу работнікаў ААТ «Гродна Азот» экстрэмісцкай, забароне яе дзейнасці і ліквідацыі з неадкладным выкананнем судовага рашэння.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязаным з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, свабоды мірных сходаў і асацыяцый, а таксама праз негвалтоўную дзейнасць, накіраваную на абарону правоў чалавека і асноўных свабод, а іх саміх у адпаведнасці з п.п. 3.1, 3.2 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», — палітычнымі зняволенымі, і патрабуем ад улад Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітзняволеных Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча, Генадзя Фядыніча, Вацлава Арэшку, Міхаіла Громава, Ірыну Буд-Гусаім, Міраслава Сабчука, Яніну Малаш, Віталя Чычмарова, Васіля Бераснёва і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр «Вясна»;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Share

See more news

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 September 2025, 1:13 PM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці