Заява аб прызнанні праваабаронцамі Беларусі васьмі палітзняволеных (Ганна Пышнік і іншыя)

19 April 2022, 7:09 AM
Заява аб прызнанні праваабаронцамі Беларусі васьмі палітзняволеных (Ганна Пышнік і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

15 красавіка 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ізноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя пратэсныя дзеянні выкарыстоўваецца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў

Крымінальнае заканадаўства зрабілася істотна больш жорсткім і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

У пазасудовым парадку МУС і КДБ адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, што аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўлад і патрабуюць змен у дзяржаве і палітыцы, якую яна праводзіць. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

  1. Ганна Пышнік узятая пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК у сувязі з тым, што «зняла відэа з перасоўваннем верталётаў для ангажаванага дэструктыўнага рэсурсу»;

  2. Андрэй Уткін узяты пад варту ў СІЗА за тое, што сфатаграфаваў калону расійскай вайсковай тэхнікі і адправіў здымак каналу «Беларускі Гаюн», прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, у сувязі з чым абвінавачаны паводле арт. 361-1 КК ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і паводле арт. 361-4 КК у садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці;

  3. Віктар Кулінка ўзяты пад варту паводле арт. 361-4 і арт. 361-1 КК за здымкі калоны ваеннай тэхнікі войскаў агрэсара, што накіроўвалася ў бок Гомеля, якія ён перадаў у тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн», і за рэгістрацыю ў плане «Перамога», якую сілавікі выявілі ў тэлефоне;

  4. Ірына Абдукерына ўзятая пад варту паводле арт. 361-4 і арт. 361-1 КК за відэа калоны расійскай ваеннай тэхнікі, што накіроўвалася ў бок Гомеля, якое яна перадала ў тэлеграм-канал;

  5. Алег Барадзін узяты пад варту паводле арт. 361-4 і арт. 361-1 КК за відэа расійскай вайсковай тэхнікі ў Гомелі, якое ён перадаў у тэлеграм-канал;

  6. Іван Яснікаў узяты пад варту паводле арт. 361-4 КК за фота расійскай вайсковай тэхнікі, якія ён перадаў тэлеграм-каналу «Калінкавічы для жыцця»;

  7. Мікіта Слепянок узяты пад варту паводле арт. 361-1 КК за стварэнне культурніцка-гістарычнага тэлеграм-канала Rezystans, прызнанага МУС экстрэмісцкім фармаваннем;

  8. Віктар Бедрый прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-1 КК у кіраўніцтве экстрэмісцкім фармаваннем — рэгіянальным тэлеграм-каналам, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады ў папраўчай калоніі;

Ацэньваючы паказаную інфармацыю ў кантэксце грамадска-палітычнай сітуацыі апошніх тыдняў, асноўнай падзеяй якіх сталася ваеннае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну і акты антываеннага пратэсту і салідарнасці з народам Украіны, якія з'явіліся пасля гэтага, мы прыходзім да высновы пра тое, што ў дадзеных выпадках грамадзяне пераследуюцца праз іх палітычныя перакананні, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцыі.

Таму мы прызнаем іх палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены», і патрабуем ад улад Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Ірыну Абдукерыну, Алега Барадзіна, Віктара Бедрыя, Віктара Кулінку, Ганну Пышнік, Івана Яснікава, Мікіту Слепянка, Андрэя Уткіна;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр «Вясна;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва.

See more news

Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
09 July 2024, 8:45 AM
Беларускі ПЭН пратэстуе супраць пераследу ўдзельнікаў святкавання Дня Волі
Беларускі ПЭН выказвае пратэст і звяртае ўвагу міжнароднай супольнасці на новы кірунак рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці Беларусі – пераслед за ўдзел у святкаванні Дня Волі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
09 July 2024, 7:40 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Дар'я Заяц і іншыя)
Патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Пузікава, Дзяніса Семяніхіна, Дар’ю Заяц, Валерыю Драгун, Алену Карпенку, Андрэя Каралёва, Антона Пугача, Алену Дуброўскую, Івана Дзярновіча, Аляксандра Захарчыка, Юрыя Юрчука, Таццяну Макееву, Руслана Зголіча, Дзмітрыя Сіўко, Аляксандра Цюпу, Івана Мікшу, Аляксандра Сырыцу і спыніць крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
09 July 2024, 7:29 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Клязовіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Ірына Клязовіч, Марыну Гацуру, Віктара Нікіфарава, Надзею Лескавец, Ірыну Погодаеву, Глеба Дудко, Жанну Дашкевіч, Іллю Гумбара.
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
25 June 2024, 12:27 PM
Заява аб прызнанні Анджэя Юхневіча палітычным зняволеным
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Анджэя Юхневіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці