Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Ягор Лебядок і іншыя)

22 August 2022, 7:10 AM
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Ягор Лебядок і іншыя)

На фота: Ягор Лебядок

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

16 жніўня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ізноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя пратэсныя дзеянні выкарыстоўваецца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства зрабілася істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

У пазасудовым парадку МУС і КДБ адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, што аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўлад і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якую яна праводзіць. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і зняволення іх удзельнікаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

  1. Дзмітрый Шувалаў асуджаны да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за каментары, перадачу звестак і відэа пра дзейнасць вайсковага аэрадрома ў адзін з тэлеграм-каналаў;

  2. Ягор Лебядок узяты пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за каментары для "Еўрарадыё";

  3. Аляксандр Іваноў узяты пад варту ў СІЗА па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за перадачу звестак пра перасоўванне вайсковай тэхнікі ў адзін з тэлеграм-каналаў;

  4. Сяргей Вайцюк асуджаны за замах на ўдзел у вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-3 КК да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Міхаіл Лістападаў асуджаны за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК і паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у мірным сходзе да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Сяргей Грыбовіч узяты пад варту за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайсковых дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы — ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны паводле ч. 1 арт. 361-3 КК і паводле ч. 1 арт. 130 КК за выказванні ў сацыяльных сетках, якія не ўтрымлівалі заклікаў да гвалту.

Ацэньваючы паказаную інфармацыю ў кантэксце грамадска-палітычнай сітуацыі пасля 24 лютага 2022 г., калі адбылося ваеннае ўварванне Расійскай Федэрацыі ва Украіну і акты антываеннага пратэсту і салідарнасці з народам Украіны, якія з'явіліся пасля гэтага, мы прыходзім да высновы пра тое, што ў дадзеных выпадках грамадзян пераследуюць праз іх палітычныя перакананні, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і асацыяцыі.

Таму мы прызнаем іх палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад улад Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітзняволеных Дзмітрыя Шувалава, Ягора Лебядка, Аляксандра Іванова, Сяргея Вайцюка, Міхаіла Лістападава, Сяргея Грыбовіча;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Human Constanta;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці