Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Луц і іншыя)

30 June 2025, 8:50 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Луц і іншыя)

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

30 чэрвеня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (арт. 130 КК) органамі следства і судамі ажыццяўляецца выбарачна і дыскрымінацыйна — выключна дзеля абароны інстытутаў улады. У спалучэнні з іншымі палітычна матываванымі абвінавачваннямі гэта сведчыць аб адвольным ужыванні нормы. Вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў і іншых службоўцаў у якасці "сацыяльных груп", якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, мы лічым неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці ўжывання закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, праваахоўнікаў і суддзяў ад пагроз у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, для пакарання грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочнымі парушэннямі Канстытуцыі і закона з боку дзяржаўных інстытутаў, а таксама ў сувязі з удзелам прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэсе катаванняў і стварэнні атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, якія часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома пра асуджэнне:

Марыны Луц па арт. 130 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Крысціны Лапкоўскай па арт. 130 і 342 КК за ўдзел у вулічных пратэстах да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Арцёма Кухаронка па арт. 130 і 361 КК за заклікі да санкцый, па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі, па арт. 361-1 і 361-4 КК за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання (ці ўдзел у ім) і садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Баркуна па арт. 130 і 361 КК – за заклікі да санкцый да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Ганны Папай па арт. 130, 361 і 342 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Івана Каваленкі па арт. 130 і 361 КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Івана Качанова па арт. 130 і 342 КК да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Ацэньваючы ўсе названыя выпадкі, мы прыходзім да высновы аб наяўнасці ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі адбылося з парушэннем права на справядлівае судовае разбіральніцтва або іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам ці Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;
d) асоба была пазбаўлена волі выбарачна ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Марыны Луц, Крысціны Лапкоўскай, Арцёма Кухаронка, Аляксандра Баркуна, Ганны Папай, Івана Каваленкі, Івана Качанова з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.

У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець вынесеныя прысуды і меры стрымання ў дачыненні да названых палітзняволеных з захаваннем права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыяй фактараў, што паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

  • вызваліць названых палітзняволеных, замяніўшы ім меры стрымання на іншыя, якія забяспечваюць іх з’яўленне ў суд;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Respect-Protect-Fulfill.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці