Заява аб прызнанні Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай палітвязнямі

13 October 2021, 1:42 PM
Заява аб прызнанні Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай палітвязнямі

Заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

12 кастрычніка 2021 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, з глыбокай занепакоенасцю адзначаем, што пераслед у межах адміністрацыйнага працэсу ўжываецца ўладамі для падаўлення свабоды выказвання меркаванняў, уключаючы свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага кшталту інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці з дапамогай друку ці мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар.

Муж і жонка Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева былі затрыманыя ў сярэдзіне ліпеня 2021 года і 7 разоў запар былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі за перасланыя адно аднаму ў асабістых паведамленнях навіны з тэлеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. 8 і 11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Мінска асудзіў іх паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць): С.Крупеніна да чарговых 15 сутак, а А.Крупеніч-Кандрацьеву — да 14. Такім чынам, паводле адміністрацыйных артыкулаў яны правядуць у зняволенні больш за тры месяцы.

Варта адзначыць, што заканадаўства аб процідзеянні экстрэмізму адвольна выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі ў мэтах барацьбы з іншадумствам і свабодай выказвання меркаванняў, што з'яўляецца недапушчальным у дэмакратычным грамадстве, паколькі мае іншыя мэты, чым прызнаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах дапушчальныя абмежаванні права на свабоду выказвання меркаванняў.

Практыка асуджэння адразу да некалькіх адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску. Так, Павел Севярынец у 2020 г. адбыў 90 сутак запар адміністрацыйнага арышту ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама, пасля чаго супраць яго была заведзеная крымінальная справа па масавых беспарадках; каля трох месяцаў правёў у ізалятары ў 2020 г. Ян Салановіч.

Нагадваем, што паводле п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", зацверджанага беларускай праваабарончай супольнасцю на III Праваабарончым форуме, пазбаўленне волі (у тым ліку і адміністрацыйны арышт) у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабодаў, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з'яўляецца падставай для прызнання такой асобы палітычным зняволеным з патрабаваннем неадкладнага вызвалення.

Гэтыя крытэры ў поўнай ступені тычацца ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх правоў і свабодаў. Адпаведна, усе пакараныя адміністрацыйным арыштам за рэалізацыю сваіх прызнаных міжнароднай супольнасцю правоў і свабодаў, у тым ліку Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева, прызнаюцца намі палітычнымі зняволенымі на перыяд іх ізаляцыі.

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай і патрабуем:

  • адмены судовых пастановаў у адносінах да Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай, вынесеных паводле арт.19.11 КаАП, і спыненні раней пачатых адміністрацыйных працэсаў паводле арт. 19.11 КаАП у адносінах да іх;

  • спынення рэпрэсій у дачыненні да іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў; вызвалення ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабодаў;

  • неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

"Прававая ініцыятыва"

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Share

See more news

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 September 2025, 1:13 PM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці