Заява аб прызнанні Васіля Палякова палітычным зняволеным

07 March 2024, 12:38 PM
Заява аб прызнанні Васіля Палякова палітычным зняволеным

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

29 лютага 2024 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці, з глыбокай занепакоенасцю адзначаем, што пераслед у рамках адміністрацыйнага працэсу ўжываецца ўладамі для падаўлення свабоды выказвання меркаванняў, уключаючы свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усякага роду інфармацыю і ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова ці з дапамогай друку або мастацкіх формаў выказвання, ці іншымі спосабамі на свой выбар.

Некаторых затрыманых па адміністрацыйных справах неаднаразова паўторна асуджаюць да адміністрацыйных арыштаў, такім чынам іх знаходжанне ва ўмовах пазбаўлення волі па працягласці супааўнальна з крымінальным пакараннем.

Нагадваем, што згодна з п. 3.1 Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", зацверджанага беларускай праваабарончай супольнасцю на III Праваабарончым форуме, пазбаўленне волі (у тым ліку і адміністрацыйны арышт) у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленне свабод, гарантаваных міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека, з'яўляецца падставай для прызнання такой асобы палітычным зняволеным з патрабаваннем неадкладнага вызвалення.

Гэтыя крытэрыі ў поўнай меры датычацца ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за ажыццяўленне сваіх грамадзянскіх правоў і свабод. Адпаведна, усе падвергнутыя адміністрацыйным арыштам за рэалізацыю сваіх правоў і свабод, якія прызнаюцца міжнароднай супольнасцю, з'яўляюцца палітвязнямі на перыяд іх ізаляцыі. Асобныя заявы аб прызнанні некаторых з іх палітвязнямі закліканы звярнуць асаблівую ўвагу на канкрэтныя выпадкі найбольш жорсткага пакарання за ажыццяўленне сваіх правоў і свабод.

Так, Васіль Палякоў адбыў 30 сутак адміністрацыйнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы. З 23 студзеня 2024 года ён быў тройчы асуджаны да 15 сутак адміністрацыйнага арышту запар па частцы 1 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а таксама выраб, выданне, захоўванне або перавозка ў мэтах распаўсюджванне такой інфармацыі) і знаходзіцца ў зняволенні.

Практыка асуджэння адразу на некалькі адміністрацыйных арыштаў запар і раней выкарыстоўвалася беларускімі ўладамі ў мэтах палітычна матываванага ціску.

Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, выказваем свой пратэст з нагоды палітычнага пераследу і арышту Васіля Палякова і патрабуем:

  • адмены вынесеных у дачыненні да палітвязня судовых пастаноў і яго неадкладнага вызвалення;

  • спынення рэпрэсій у дачыненні да іншадумцаў і ўдзельнікаў мірных сходаў; вызвалення ўсіх адміністрацыйна арыштаваных за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх правоў і свабод;

  • неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсій супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Lawtrend.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці