Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)

07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

7 жніўня 2025 года

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі ды крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваюцца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве ды палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці ды пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйных захадаў абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

  • Анастасія Гарчакова асуджаная паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў яго дзейнасці — на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі;

  • Анастасія Сікірская асуджаная паводле арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў яго дзейнасці — на 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі;

  • Павел Аляксееў асуджаны паводле арт. 361-1 і 130 Крымінальнага кодэкса па абвінавачванні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў яго дзейнасці, а таксама ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці — да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі;

  • Аляксандр Здаравеннаў узяты пад варту паводле абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства эстрэмісцкай накіраванасці;

  • Рычард Логвінаў, Валянцін Нікішын, Кацярына Дзяруга, Ян Пацюпа ўзятыя пад варту паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Share

See more news

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці