Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Сарока і іншыя)

29 July 2025, 11:42 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Сарока і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

29 ліпеня 2025 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі зноў адзначаем, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці за распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна прымяняецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым выдзяленне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, ваеннаслужачых і г.д. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам уяўляецца неабгрунтаваным.

Мы настойваем на недапушчальнасці прымянення закона, які абараняе прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў правапарадку і суддзяў ад пагроз у сувязі з правамерным выкананнем імі сваіх службовых абавязкаў, для пакарання тых грамадзян, якія выказаліся ў сувязі з відавочным парушэннем прадстаўнікамі дзяржаўных інстытутаў Канстытуцыі і закона, уцягнутасцю прадстаўнікоў улады, пракурораў і суддзяў у працэс катаванняў і стварэнне атмасферы беспакаранасці за катаванні і іншыя грубыя парушэнні правоў чалавека, што часта маюць прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці.

Нам вядома аб асуджэнні:

Яўгена Сарокі паводле арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці за каментары ў сацыяльнай сетцы да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Уладзіслава Брауэра паводле арт. 130, ч. 1 арт. 342, ч.3 арт. 361 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці за каментары, удзеле ў пратэстных выступах, “закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь” да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Апановіча паводле арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзмітрыя Шахнова паводле арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Вадзіма Жукоўскага паводле арт. 369, 130, 361 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Валерыя Жукава паводле арт. 130, 361, 368, 369 КК па абвінавачанні ў абразе прадстаўніка ўлады, А.Лукашэнкі, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, "закліках да незаконных дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь" да пазбаўлення волі;

Віялеты Вярбіцкай паводле арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандра Мазурына паводле арт. 130 КК па абвінавачанні ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці за каментары да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая волі, калі пры наяўнасці палітычных матываў яго пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было прыменена ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай Канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  1. d) асоба пазбаўлена волі выбарча ў параўнанні з іншымі асобамі.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што далейшае пазбаўленне волі Яўгена Сарокі, Уладзіслава Браўэра, Аляксандра Апановіча, Дзмітрыя Шахнова, Вадзіма Жукоўскага, Валерыя Жукава, Віялеты Вярбіцкай, Аляксандра Мазурына з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

перагледзець вынесеныя ў дачыненні да названых палітзняволеных прыгаворы і выбраныя меры стрымання пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на кваліфікацыю дзеянняў, від і памер пакарання;

вызваліць названых палітзняволеных, прымяніўшы іншыя меры для забеспячэння іх яўкі ў суд;

неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, перагледзець палітычна матываваныя прысуды і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Respect-Protect-Fulfill;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend;

Human Constanta;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Прававая ініцыятыва.

Share

See more news

Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці