Заява беларускай праваабарончай супольнасці аб прызнанні 13 новых палітычных зняволеных (Юлія Макась і іншыя)

29 March 2022, 12:55 PM
Заява беларускай праваабарончай супольнасці аб прызнанні 13 новых палітычных зняволеных (Юлія Макась і іншыя)

На фота: Юлія Макась

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

29 сакавіка 2022 г.

У сувязі з інфармацыяй аб заключэнні пад варту па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса  ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") Юліі Макась, Станіслава Рачыцкага, Максіма Сафонава, Яўгена Маляўкі, Аліны Аўдзіенка, Кацярыны Халавурт, Яны Барысовіч, Таццяны Барысовіч, Анастасіі Малашук, Аляксея Кедыша, Марка Бернштэйна, вынясенні прысуда па арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маемасці) і ч. 1 артыкула 342 КК у дачыненні да Вадзіма Дзенісенкі і Мікіты Хількевіча, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў у 2020-2022 гадах насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя, а таксама іншымі грамадска-палітычнымі падзеямі.

Сходы грамадзянаў пасля выбараў 2020 года насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Таксама лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам.

Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска- палітычных падзеяў і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Юлію Макась, Станіслава Рачыцкага, Максіма Сафонава, Яўгена Маляўку, Аліну Аўдзіенка, Кацярыну Халавурт, Яну Барысовіч, Таццяну Барысовіч, Анастасію Малашук, Аляксея Кедыша, Марка Бернштэйна, Вадзіма Дзенісенку і Мікіту Хількевіча і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва.

See more news

 Заява аб прызнанні 14 новых палітычных зняволеных (Данута Пярэдня і іншыя)
29 June 2022, 11:11 AM
Заява аб прызнанні 14 новых палітычных зняволеных (Данута Пярэдня і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дануту Пярэдню, Юрыя Грыгера, Аляксандра Кудловіча, Уладзіміра Бранавіцкага, Аляксандра Пінчука, Таццяну Купчыну, Аляксея Вялешку, Канстанціна Дударава, Максіма Антановіча, Міхаіла Ляпейку, Аляксандра Кіселя, Аляксандра Пруднікава, Ігара Карпіцкага, Аляксандра Данілевіча і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў (Сяргей Індзюкоў і іншыя)
13 June 2022, 12:46 PM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў (Сяргей Індзюкоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняўСяргея Індзюкова, Паўла Бялянава, Андрэя Шульгата, Максіма Плятнёва, Яўгена Мерунко, Ягора Багдзевіча, Міхаіла Заранкова і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Сяргей Гунь і іншыя)
13 June 2022, 12:30 PM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Сяргей Гунь і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Дзяніса Гурэцкага, Кірыла Пятрэнку, Арсенія Дзядка, Вольгу Галубовіч, Дзяніса Краўчука, Сяргея Гуня, Рыгора Міхалапа, Дзмітрыя Максімчыка, Аляксандра Талмачова, Аляксандра Мішука і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых
08 June 2022, 11:54 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука палітычнымi зняволенымi.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці