Заява беларускіх праваабаронцаў аб прызнанні шасці новых палітвязняў

13 April 2022, 3:21 PM
Заява беларускіх праваабаронцаў аб прызнанні шасці новых палітвязняў

На фота: Уладзімір Кашко

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

25 сакавіка 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, адзначаем павелічэнне ліку следчых і судовых рашэнняў, прынятых па палітычна матываваных крымінальных справах з парушэннем асноўных працэсуальных правоў абвінавачаных, якія пры адсутнасці незалежнага, непрадузятага, аб'ектыўнага судовага разгляду надаюць расследаванню і асуджэнню рысы адвольнага. Меры стрымання і прызначаныя крымінальныя пакаранні паводле гэтых спраў выходзяць за межы тых, што звычайна ўжываюцца пры адсутнасці палітычнага матыву, і з'яўляюцца празмерна строгімі, не адпаведнымі ступені грамадскай небяспекі зробленаму і асобе асуджаных.

Так, 4 жніўня 2020 года быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ініцыятывы "Честные люди" Ілля Шапаткоўскі. Паводле звестак, затрыманне было звязанае з расследаваннем справы "Белгазпрамбанка". Аднак, згодна з наяўнай інфармацыяй, цяпер ён утрымліваецца пад вартай і абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага  арт. 357 КК (Змова ці іншыя дзеянні, зробленыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Тым часам, І. Шапаткоўскі да затрымання вёў адкрытую актыўную легітымную палітычную дзейнасць: браў актыўны ўдзел у працы выбарчага штаба В. Бабарыкі і ўзначальваў аддзел верыфікацыі подпісаў, а пасля адмовы ў рэгістрацыі В. Бабарыкі ў якасці кандыдата актыўна ўдзельнічаў у працы ініцыятывы "Честные люди", чыёй канчатковай мэтай была падтрымка празрыстых працэдур дэмакратычнага галасавання і падліку галасоў на выбарах.

Крымінальная адказнасць за распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы (арт. 130 КК) следствам і судом селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна дзеля абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў і да т.п. у якасці сацыяльных груп, якія падпадаюць пад абарону ў гэтым кантэксце, нам падаецца неабгрунтаваным. У прыватнасці:

Ігар Краўцоў асуджаны ў закрытым судовым пасяджэнні паводле арт. 130 КК за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, паводле арт. 368 і 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы праз публікацыю каментароў у сацыяльнай сетцы, і яму прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі.

Руслан Садоўнічы асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады, паводле ч. 1 арт.130 КК за распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і паводле ч. 1 арт. 366 КК за пагрозу ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі — следчага СК, да трох гадоў і 6 месяцаў зняволення ў папраўчай калоніі.

Каментары такога кшталту, як размешчаныя абвінавачанымі, не з'яўляюцца непасрэдным заклікам да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў, а з'яўляюцца элементам дыскусіі. У сувязі з гэтым неабходна нагадаць, што любыя дапушчальныя абмежаванні, якія накладаюцца на асноўныя правы і свабоды, павінны быць "неабходныя ў дэмакратычным грамадстве". З гэтай прычыны абмежаванні павінны быць неабходнымі і прапарцыйнымі ва ўмовах грамадства, заснаванага на дэмакратыі, вяршэнстве права, палітычным плюралізме і правах чалавека. Яны павінны таксама найменш абмяжоўваць з ліку тых мер, якія маглі б забяспечыць адпаведную ахоўную функцыю. У іншым разе ўмяшанне дзяржавы, у тым ліку ў форме крымінальнага пераследу за парушэнне нацыянальнага закона, будзе азначаць парушэнне правоў чалавека.

Сяргей Ляхновіч узяты пад варту паводле арт. 350 ч. 2 (мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі) і арт. 130 ч. 1 КК за дапамогу (прадастаўленне магчымасцяў свайго персанальнага камп'ютара) у ажыццяўленні кібератакі на сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў адказ на рэпрэсіі ў дачыненні да студэнтаў.

Уладзімір Кашко асуджаны і пачаў адбываць пакаранне ў выглядзе трох месяцаў арышту паводле арт. 203-1 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя дадзеныя) за перадачу Telegram-каналу персанальных звестак 27 супрацоўнікаў МУС.

Алег Ермакоў узяты пад варту паводле абвінавачвання ў перадачы звестак супрацоўнікаў праваахоўных органаў пратэсным інфармацыйным рэсурсам.

У чарговы раз падкрэсліваем, што ў шэрагу пералічаных выпадкаў супрацьпраўнасць і сумнеўны характар дзеянняў абвінавачаных былі наступствам адсутнасці магчымасці вольнага выказвання меркавання, былі выкліканы адсутнасцю расследавання злачынстваў у адносінах да мірных пратэстоўцаў і іншых ахвяраў жорсткага абыходжання і катаванняў, расчараваннем у здольнасці ўладаў спыніць беззаконне.

Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы пра існаванне ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.

Ужыванне ўнутранага заканадаўства ў пералічаных справах, ацэнка фактаў і доказаў у той ці іншай ступені насілі адвольны характар і склалі відавочныя памылкі, чым суд парушыў свой абавязак у адносінах да незалежнасці і бесстароннасці, а прызначэнне дэманстратыўна суровых пакаранняў істотна пагоршыла становішча абвінавачаных у параўнанні з іншымі асуджанымі ў падобнай сітуацыі без палітычнага матыву.

У адпаведнасці з Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая свабоды, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

  1. пазбаўленне волі было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

  2. пазбаўленне волі было заснавана на фальсіфікацыі доказаў выстаўленага правапарушэння або пры адсутнасці падзеі або складу правапарушэння альбо яго здзяйснення іншай асобай;

  3. працягласць або ўмовы пазбаўлення волі відавочна непрапарцыйна (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім асоба падазраецца, абвінавачваецца альбо было прызнана вінаватай;

  4. асоба пазбаўлена волі выбіральна у параўнанні з іншымі асобам.

Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераслед Іллі Шапаткоўскага, Ігара Краўцова, Руслана Садоўнічага, Сяргея Ляхновіча, Уладзіміра Кашко, Алега Ермакова з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі. У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • перагледзець прынятыя ў дачыненні да іх меры і судовыя рашэнні пры выкананні права на справядлівае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва.

See more news

 Заява аб прызнанні 14 новых палітычных зняволеных (Данута Пярэдня і іншыя)
29 June 2022, 11:11 AM
Заява аб прызнанні 14 новых палітычных зняволеных (Данута Пярэдня і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дануту Пярэдню, Юрыя Грыгера, Аляксандра Кудловіча, Уладзіміра Бранавіцкага, Аляксандра Пінчука, Таццяну Купчыну, Аляксея Вялешку, Канстанціна Дударава, Максіма Антановіча, Міхаіла Ляпейку, Аляксандра Кіселя, Аляксандра Пруднікава, Ігара Карпіцкага, Аляксандра Данілевіча і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў (Сяргей Індзюкоў і іншыя)
13 June 2022, 12:46 PM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 7 новых палітвязняў (Сяргей Індзюкоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняўСяргея Індзюкова, Паўла Бялянава, Андрэя Шульгата, Максіма Плятнёва, Яўгена Мерунко, Ягора Багдзевіча, Міхаіла Заранкова і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Сяргей Гунь і іншыя)
13 June 2022, 12:30 PM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Сяргей Гунь і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Дзяніса Гурэцкага, Кірыла Пятрэнку, Арсенія Дзядка, Вольгу Галубовіч, Дзяніса Краўчука, Сяргея Гуня, Рыгора Міхалапа, Дзмітрыя Максімчыка, Аляксандра Талмачова, Аляксандра Мішука і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых
08 June 2022, 11:54 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі Алеся Любенчука і Канстанціна Залатых
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Канстанцiна Залатых i Аляксандра (Алеся) Любенчука палітычнымi зняволенымi.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці