Заява праваабаронцаў аб прызнанні 11 чалавек палітычнымі зняволенымі (Юрый Ваўчкевіч і іншыя)

22 May 2024, 10:08 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 11 чалавек палітычнымі зняволенымі (Юрый Ваўчкевіч і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

22 траўня 2024г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра пазбаўленне волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды мяркаванняў, у тым ліку аб асуджэнні:

  1. Юрыя Ваўчкевіча па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Дзяніcа Нікіты па арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Сяргея Шэха па арт. 368 і 367 КК за абразу А.Лукашэнкі і паклёп на яго да двух гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Сяргея Мельнікава па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу А. Лукашэнкі да аднаго года і 1 месяца пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Юрыя Томашава арт. 370 КК за здзек з дзяржаўных сімвалаў да трох месяцаў арышту;

  6. Паўла Макаранкі па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  7. Канстанціна Біча па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Сяргея Кунашэнкі па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі у папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  9. Дзмітрыя Першына, які па арт. 368 і 367 КК за абоазу А. Лукашэнкі і паклёп на яго накіраваны на прымусовае лекаванне,

  10. так сама пра пра змяшчэнне пад варту Ліліі Касценіч і Аляксандра Камлёнка па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Юрыя Ваўчкевіча, Дзяніcа Нікіту, Сяргея Шэха, Сяргея Мельнікава, Юрыя Томашава, Паўла Макаранкі, Канстанціна Біча, Сяргея Кунашэнкі, Дзмітрыя Першына, Ліліі Касценіч, Аляксандра Камлёнка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх;

  • прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

Human Constanta;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці