Заява праваабаронцаў аб прызнанні чатырох палітычных зняволеных (Павел Піскун і іншыя)

26 September 2022, 8:00 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні чатырох палітычных зняволеных (Павел Піскун і іншыя)

На фота: Павел Піскун

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

23 верасня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя пратэсныя дзеянні выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства стала больш жорсткім і дапоўненым новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

У пазасудовым парадку МУС і КДБ адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкавалі дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і праводзімай ім палітыцы. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягненню да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

Павел Піскун асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК за перадачу звестак і відэа аб перамяшчэнні расійскай ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі ў тэлеграм-канал;

Дзяніс Сасункевіч асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;

Антон Малюга асуджаны ў закрытым пасяджэнні да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі паводле абвінавачвання ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4, ч. 1 арт. 375-1 за перадачу звестак аб размяшчэнні вайсковых частак на тэрыторыі Беларусі ва Украіну і высланыя тэксты ў тэлеграм-канал;

Ацэньваючы гэтую інфармацыю ў кантэксце грамадска-палітычных падзей пасля 24 лютага 2022 г., асноўнай падзеяй якіх стала ваеннае ўварванне Расійскай Федэрацыі ў Украіну і акты антываеннага пратэсту і салідарнасці з народам Украіны, мы прыходзім да высновы аб тым, што ў дадзеных выпадках грамадзяне перасьледуецца з-за іх палітычных перакананняў, а таксама ў сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў, распаўсюджвання інфармацыі і асацыяцыі. Таксама ў гэтым кантэксце змянілася ацэнка грамадскай небяспекі ўдзелу грамадзян Беларусі ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны ў складзе воінскіх фарміраванняў, створаных украінскай дзяржавай.

Андрэй Маслаў асуджаны за падрыхтоўку да ўдзелу ў ваенных дзеяннях на тэрыторыі замежнай дзяржавы – ажыццяўленне намеру далучыцца да абаронцаў суверэннай Украіны па ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Паўла Піскуна, Дзяніса Сасункевіча, Антона Малюгу, Андрэя Маслава;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці