Заява праваабаронцаў аб прызнанні сямі палітычных зняволеных (Анастасія Петрачэнка і іншыя)

03 January 2023, 10:52 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні сямі палітычных зняволеных (Анастасія Петрачэнка і іншыя)

На фота: Анастасія Петрачэнка

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

28 снежня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ізноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваюцца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства стала істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, якія аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

  1. Уладзіслаў Вайна асуджаны паводле арт. 361-4 КК да зняволення ў папраўчай калоніі тэрмінам на два гады за перасылку відэа самалётаў у тэлеграм-канал, адвольна прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем;

  2. Валянцін Федарэнка ўзяты пад варту паводле арт. 361-4 КК;

  3. Віктар Вяршына ўзяты пад варту паводле арт. 361-2 за перавод грошай для падтрымкі "экстрэмісцкага фармавання";

  4. Аляксандр Зіязетдзінаў асуджаны паводле арт. 361-2 КК да зняволення ў папраўчай калоніі тэрмінам на тры гады за перавод грошай на карысць пратэснага рэсурсу;

  5. Сяргей Нікіцюк асуджаны паводле арт. 368 і арт. 361-4 за каментар "трапло" на адрас А. Лукашэнкі і перасылку здымка бюлетэня падчас рэферэндуму на адрас тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем;

  6. Анастасія Петрачэнка ўзятая пад варту паводле арт. 361-2 за пералік грошай на карысць беларускага фармавання Узброеных сіл Украіны;

  7. Мікалай Куляшоў узяты пад варту паводле ч. 3 арт. 371 КК і ч. 1 арт. 361 КК за аказанне дапамогі грамадзянам, якіх пераследуюць з палітычных матываў, у таемным перасячэнні мяжы Беларусі.

Мы прызнаем згаданых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітзняволеных Уладзіслава Вайну, Валянціна Федарэнку, Віктара Вяршыну, Аляксандра Зіязетдзінава, Сяргея Нікіцюка, Анастасію Петрачэнку, Мікалая Куляшова;

  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
21 May 2025, 2:14 PM
Час вызвалення — цяпер! Маніфест з нагоды Дня палітвязняў
Вызваленне палітычных зняволеных — гэта не толькі пытанне справядлівасці, але і праяўленне чалавечнасці.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
21 May 2025, 2:03 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Сітнікаў і іншыя)
Ацэньваючы ўсе гэтыя выпадкі крымінальнага пераследу, мы прыходзім да высновы аб існаванні ў кожным з іх палітычнага матыву пераследу абвінавачаных.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
20 May 2025, 1:58 PM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Анатоль Змітровіч і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
19 May 2025, 1:55 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ала Пучынская і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Алу Пучынскую, Мікіту Лосіка, Аляксея Кайдаша, Алега Лойку, Аляксандра Гардзеенку, Ганну Багінскую, Вольгу Аляксееву.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці