Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)

01 May 2025, 10:10 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)

Заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

1 траўня 2025 г.

У сувязі з новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі:

  1. Аляксандр Ляўковіч асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады па арт. 368, 369  Крымінальнага кодэкса да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Андрэй Філін асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, знявагу дзяржаўных сімвалаў па арт. 368, 369, 370  КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Уладзімір Цыбульскі асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады па арт. 368, 369  КК да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Ірына Суржык асуджана за заклікі да санкцый па арт. 361 КК да 1 года 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Дзмітрый Іванчыкаў асуджаны за абразу А. Лукашэнкі па арт. 368 КК да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Андрэй Лагвіненка асуджаны за абразу А. Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады па арт. 368, 369 КК да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  7. Таццяна Шымко асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады, ўдзел у “экстрэмісцкам фармаванні” і садзейнічанне “экстрэмісцкай дзейнасці” па арт. 368, 361-1, 361-4  КК да двух гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Сяргей Зелянкоўскі асуджаны за "заклікі да санкцый" да пазбаўлення волі па арт. 361 КК.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Ляўковіча, Андрэя Філіна, Уладзіміра Цыбульскага, Ірыну Суржык, Дзмітрыя Іванчыкава, Андрэя Лагвіненку, Таццяну Шымко, Сяргея Зелянкоўскага і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Respect-Protect-Fulfill;

Lawtrend;

Human Constanta;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці