Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 10 палітычных зняволеных (Аляксей Аўдзееў і іншыя)

04 September 2023, 11:04 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 10 палітычных зняволеных (Аляксей Аўдзееў і іншыя)

На фота: Аляксей Аўдзееў

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

1 верасня 2023 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Аляксея Аўдзеева, Дзяніса Хахлова, Надзеі Старавойтавай, Вольгі Новікавай, Міхаіла Тумчонка, Кірыла Камарова, Сафіі Багавец, па ч.1 арт 293 КК (“Масавыя беспарадкі”) Вячаслава Янюка, па ч.1 арт. 328 КК (за захоўванне невялікай колькасці марыхуаны для ўласнага спажывання) і ч.1 арт. 342 КК Андрэя Шэшко, а таксама накіраванні да адбыцця пакарання ў папраўчую ўстанову асуджанага па ч.1 арт 342 КК Аляксандра Пімашэнкіадзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Далейшыя пратэстныя выступленні мелі мірны характар, сходы і іх удзельнікі павінны былі знаходзіцца пад аховай закона.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць Аляксея Аўдзеева, Дзяніса Хахлова, Надзею Старавойтаву, Вольгу Новікаву, Міхаіла Тумчонка, Кірыла Камарова, Вячаслава Янюка, Андрэя Шэшко, Аляксандра Пімашэнку, Сафію Багавец і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі ПЭН;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю; 

Human Constanta;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend.

See more news

Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 March 2025, 11:20 AM
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
03 March 2025, 9:45 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Алесю Галіцыну, Андрэя Несцяровіча, Ірыну Пазнякевіч, Івана Палевікова, Паліну Зыль, Анатоля Васілеўскага, Аляксандра Клютко, Аляксандра Таранку, Лілію Качан і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці