Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Руслан Завадзіч і іншыя)

26 June 2023, 9:00 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Руслан Завадзіч і іншыя)

На фота: Руслан Завадзіч

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

21 чэрвеня 2023 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваюцца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў. 

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе стала істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій. 

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, якія аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так: 

  1. Руслан Завадзіч асуджаны па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Мікалай Банькоў узяты пад варту па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванне супольнасці, адвольна прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем;

  3. Аляксей Арлоў узяты пад варту па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванне супольнасці, адвольна прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем;

  4. Андрэй Рамановіч узяты пад варту па абвінавачанні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за перадачу інфармацыі супольнасці, адвольна прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем;

  5. Уладзіслаў Савіцкі узяты пад варту па абвінавачанні ва абразе А. Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК і ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК;

  6. Таццяна Пыцько ўзятая пад варту па абвінавачанні ва ўваходзе ў экстрэмісцкае фармаванне паводле арт. 361-1 КК;

  7. Віталь Чарнавусаў асуджаны па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні фонду, які падтрымлівае ахвяраў адвольных палітычна матываваных рэпрэсій, да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу ў памеры 15 000 бел. рублёў;

  8. Андрэй Прымака ўзяты пад варту па абвінавачанні ў абразе А. Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК, уваходзе ў экстрэмісцкае фармаванне паводле арт. 361-1 КК і ўдзеле ў вулічных пратэстах паводле ч. 1 арт. 342 КК;

  9. Алеся Шапкіна ўзятая пад варту па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК;

  10. Дзмітрый Шаўчэнка ўзяты пад варту па абвінавачанні ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання — групы ў сацыяльнай сетцы, у якой публікаваліся матэрыялы пратэснага і антываеннага зместу паводле арт. 361-1 КК.

  11. Уладзімір Тычынскі ўзяты пад варту па абвінавачанні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-4 КК за перадачу інфармацыі супольнасці, адвольна прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем;

  12. Яўген Пархоменка ўзяты пад варту па абвінавачанні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці паводле арт. 361-2 КК;

Мы прызнаем згаданых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітзняволеных Руслана Завадзіча, Мікалая Банькова, Аляксея Арлова, Андрэя Рамановіча, Уладзіслава Савіцкага, Таццяну Пыцько, Віталя Чарнавусава, Андрэя Прымаку, Алесю Шапкіну, Дзмітрыя Шаўчэнку, Уладзіміра Тычынскага, Яўгена Пархоменку;

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Human Constanta;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 March 2025, 11:20 AM
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці