Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных (Зміцер Дашкевіч і іншыя)

14 April 2022, 5:56 PM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных (Зміцер Дашкевіч і іншыя)

На фота: Зміцер Дашкевіч

заява праваабарончых арганізацый Беларусі

14 красавіка 2022 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў, звязаных з пазбаўленнем волі:

  • па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Кацярыны Алексіян, Аляксея Буркова, Канстанціна Высочына, Івана Глебкі, Змітра Дашкевіча, Алега Каспяровіча, Максіма Матыркі, Анастасіі Санкоўскай, Вольгі Чарняк, Руслана Шапунова, Уладзіміра Яроменка;

  • па ч.2 арт 293 (“Масавыя беспарадкі) ў дачыненні да Леаніда Шамава;

  • накіраванні для адбыцця пакарння ў выглядзе абмежавання волі па ч.1 арт. 342 КК у папраўчую установу Алега Абдулаева,

яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Затрыманне і зняволенне шэрагу асобаў з'явілася следствам палітыкі падаўлення антываенных выступаў і пратэстаў пасля пачатку ваеннага ўварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках, як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

Таксама мы адзначаем, што ва ўмовах глыбокага крызісу правоў чалавека недапушчальна выкарыстоўваць інструменты крымінальнага пераследу для далейшага абмежавання свабоды выказвання меркаванняў.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць Кацярыну Алексіян, Аляксея Буркова, Канстанціна Высочына, Івана Глебку, Змітра Дашкевіча, Алега Каспяровіча, Максіма Матырку, Анастасію Санкоўскую, Вольгу Чарняк, Руслана Шапунова, Уладзіміра Яроменка, Леаніда Шамава, Алега Абдулаева і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, перагледзець палітычна матываваныя справы і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Прававая ініцыятыва.

See more news

Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні трох новых палітвязняў (Павел Наздра і іншыя)
23 May 2022, 10:38 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні трох новых палітвязняў (Павел Наздра і іншыя)
Мы прызнаем палітвязнямі і патрабуем ад улад Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Кандраценку, Паўла Наздру, Аляксандра Лучыновіча.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 11 новых палітвязняў (Алена Балтрукова і іншыя)
23 May 2022, 10:08 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 11 новых палітвязняў (Алена Балтрукова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Івана Чарнаморчанку, Іллю Вайцеховіча, Андрэя Лакцевіча, Алену Балтрукову, Івана Куляшова, Іну Шырокую, Дар’ю Верамейчык, Владислава Новицкого, Дар’ю Ляўко, Дзяніса Карэйа-Ландзіма і Дзмітрыя Лукшу і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява беларускіх праваабаронцаў аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Марыя Шагіева і іншыя)
16 May 2022, 8:14 AM
Заява беларускіх праваабаронцаў аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Марыя Шагіева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Яўгена Андрэева, Віталя Мелеха, Яўгена Люлькавіча, Марыю Шагіеву, Сяргея Каменева, Уладзіміра Бялова, Аляксандра Дзям’янцава, спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні палітвязнямі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў
16 May 2022, 8:08 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў
Мы патрабуем ад улад Беларусі неадкладна вызваліць палітзняволеных Аляксандра Ярашука, Сяргея Антусевіча, Генадзя Фядыніча, Вацлава Арэшку, Міхаіла Громава, Ірыну Буд-Гусаім, Міраслава Сабчука, Яніну Малаш, Віталя Чычмарова, Васіля Бераснёва і спыніць крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці