Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні васьмі новых палітвязняў (Аляксандр Каценка і іншыя)

20 July 2022, 4:42 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні васьмі новых палітвязняў (Аляксандр Каценка і іншыя)

На фота: Аляксандр Каценка

 заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

20 ліпеня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Алег Сінякоў, узяты пад варту па арт.130 КК па “cправе Зельцара”;

  2. Ганна Кандраценка, асуджана па ч. 1 арт. 368, 369, 391 КК за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады, суддзі да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Аляксандр Жэдзік, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Галіна Кавалёва, асуджана па ч. 2 арт. 367 КК за паклеп у дачыненні да А. Лукашэнкі да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Дзяніс Шустаў, асуджаны па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да однаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Дзмітры Прохараў, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Аляксандр Каценка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Яўген Туравец, асуджаны па арт. 364 КК за каментар у сацыяльнай сетцы з невыканальнай пагрозай у дачыненні да прадстаўніка ўлады да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Алега Сінякова, Ганну Кандраценка, Аляксандра Жэдзіка, Галіну Кавалёву, Дзяніса Шустава, Дзмітрыя Прохарава, Аляксандра Каценку, Яўгена Тураўца і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

Заява праваабаронцаў аб прызнанні 17 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віктар Хлябец і іншыя)
12 August 2022, 1:25 PM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 17 чалавек палітычнымі зняволенымі (Віктар Хлябец і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 11 палітычных зняволеных (Аксана Аляксеева і іншыя)
06 August 2022, 2:27 PM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 11 палітычных зняволеных (Аксана Аляксеева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Аксану Аляксееву, Андрэя Асмалоўскага, Дзмітрыя Брэля, Кацярыну Глінскую, Мікалая Казлова, Антаніну Кавалёву, Антона Маслыку, Артура Смалякова, Галіну Тарноўскую, Юрыя Чарапнёва, Аляксандра Копаця і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні сямі палітычных зняволеных (Аляксандр Іваноў і іншыя)
26 July 2022, 11:35 AM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні сямі палітычных зняволеных (Аляксандр Іваноў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Аляксандра Казлоўскага, Віктара Жардзецкага, Аляксея Кандраценку, Аляксандра Іванова, Юрыя Лагуціна, Дзяніса Малея, Андрэя Карэцкага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Паднябенны і іншыя)
25 July 2022, 10:13 AM
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Андрэй Паднябенны і іншыя)
Мы заяўляем аб прызнанні палітычнымі зняволенымі Андрэя Паднябеннага, Дзмітрыя Нешты, Анатоля Яскевіча, Аляксандра Францкевіча, Андрэя Дзенісенкі, Івана Губчыка.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці