заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
31 траўня 2022г.
У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:
Андрэй Валасач, узяты пад варту па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады;
Уладзімір Пархоменка, асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Ігар Фёдараў, асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Антон Баброў, асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Іван Паршын, асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і па ч. 1 арт 130 КК за каментары ў сацыяльных сетках у адносінах да супрацоўнікаў МУС, у якіх, паводле тэксту прысуду, прамых заклікаў да гвалту не было, да 2 гадоў і 6 мес. пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;
Андрэй Барысюк, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Дзяніс Кісялёў, асуджаны па ч. 1 арт.368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года і 6 мес абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;
Валерый Захарчык, асуджаны да 3 гадоў калоніі па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі, па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады і па арт. 203-1 КК за распаўсюд персанальных дадзеных.
Ў сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
Неадкладна вызваліць палітвязняў Андрэя Валасача, Уладзіміра Пархоменка, Ігара Фёдарава, Антона Баброва, Івана Паршына, Андрэя Барысюка, Дзяніса Кісялёва, Валерыя Захарчыка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр "Вясна";
Прававая ініцыятыва;
Беларускі ПЭН;
Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларускі Хельсінкскі камітэт.