Заява праваабарончай супольнасці Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Міхаіл Лабань і іншыя)

25 May 2022, 4:55 PM
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі аб прызнанні 12 палітычных зняволеных (Міхаіл Лабань і іншыя)

На фота: Міхаіл Лабань

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

25 траўня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў  чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.),  адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А.Лукашэнка, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Дзяніс Барсукоў, асуджаны па ч. 1 арт.368 КК за абразу А.Лукашэнка да 2 гадоў папраўчай калоніі;

  2. Наталля Малец, асуджана па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Святлана Фірсава, асуджана па ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнка да 2 гадоў папраўчай калоніі;

  4. Міхаіл Лабань, асуджаны па ч. 1 арт. 367 КК за паклёп у дачыненні да А.Лукашэнка, ч. 1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнка і  арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 4 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Сяргей Ліс, асуджаны па арт. 364 КК за паведамленне у сацыяльнай сетцы ў дачыненні да жонкі супрацоўніка АУС, якое не змяшчала пагроз гвалтам, да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Яўген Паўлоўскі, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 году абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Іван Бацюк, асуджаны па ч.1 і 2 арт. 368 КК за абразу Аляксандра Лукашэнкі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  8. Максім Лацунцэвіч, узяты пад варту па ч. 1 арт 130 і 369 КК па “справе Зельцара”;

  9. Ігар Леднік, узяты пад варту па ч. 1 арт. 367 КК за паклёп у адносінах да А. Лукашэнкі;

  10. Максім Кубліцкі, асуджаны па арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

  11. Канстанцін Рудніцкі ўзяты пад варту за тэхнічную дапамогу ў стварэнні праграмнага прадукта, які дазваляе раздрукаваць дадзеныя з сайта з дадзенымі асобаў, якія маюць дачыненне да рэпрэсій у Беларусі, садзейнічаючы свабоднаму распаўсюду інфармацыі, што было кваліфікавана як дапамога ў пагрозах гвалтам у дачыненні да прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў АУС, умяшанню ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, абразе прадстаўнікоў улады і незаконных дзеянняў ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных па ч. 6 арт. 16 и ч. 3 арт. 203-1, ч. 6 арт. 16 и арт. 364, ч. 6 арт. 16 и арт. 365, ч. 6 арт. 16 и ч. 1 арт. 366, ч. 6 арт. 16 і арт. 369 КК;

  12. Ігар Галушка, узяты пад варту па ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), арт. 368 (абраза А. Лукашэнкі) КК за каментары ў сацыяльнай сетцы грамадска-палітычнага зместу з крытыкай улады і А. Лукашэнкі.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Дзяніса Барсукова, Наталлю Малец, Святлану Фірсаву, Міхаіла Лабаня, Сяргея Ліса, Яўгена Паўлоўскага, Івана Бацюка, Максіма Лацунцэвіча, Ігара Ледніка, Канстанціна Рудніцкага, Ігара Галушку, Максіма Кубліцкага і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
05 September 2025, 1:13 PM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Вольга Нікалаева і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Вольгу Нікалаеву, Рамана Весялоўскага, Андрэя Матусенку, Кірыла Лескеця, Аляксандра Дулебу, Алесю Вяроўкіну, Ірыну Кішкурна, Таццяну Мінец, Ігара Караткова, Дзмітрыя Трухана, Юлію Феннер, Таццяну Стасеву, Аляксандра Рыбчанку, Кірыла Худзякова.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці