Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні Аляксандра Кардзюкова палітычным зняволеным

07 May 2021, 3:21 PM
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні Аляксандра Кардзюкова палітычным зняволеным

Супольная заява беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 7 траўня 2021 г.

25 лютага 2021 года судовая калегія Брэсцкага абласнога суда прызнала Аляксандра Кардзюкова вінатым у замаху на забойства у сувязі з ажыццяўленнем пацярпелым службовай дзейнасці і ў супраціве асобе пры выкананні ёй абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанага з выкарыстаннем гвалту.

На падставе ч.1 арт. 14, п.10 ч.2 арт. 139 КК А. Кардзюкову прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 9 гадоў, на падставе ч.2 арт. 363 КК – пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады. Канчаткова –10 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі. Памерлы Генадзь Шутаў прызнаны вінватым у супраціве асобе пры выкананні ёй абавязкаў па ахове грамадскага парадку, спалучанага з выкарыстаннем гвалту. Прысуд у дачыненні да яго ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона вынесены без прызначэння пакарання.

У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, прааналізаваўшы вынесены судом прысуд і іншыя даступныя крыніцы інфармацыі, а таксма на падставе заключэння экспертаў і юрыстаў ПЦ “Вясна” па гэтай крымінальнай справе, адзначаем :

Як ужо не раз адзначалася, мы лічым недапушчальным і незаконным прыцягненне ваенаслужачых Узброеных сілаў Рэспублікі Беларусь для выканання неўласцівых ім паліцэйскіх функцый па падаўленні пратэстаў грамадзян краіны.

Аналіз законаў, якія вызначаюць парадак удзелу вайскоўцаў у мірны час у выкананні задач, не звязаных з абароннымі, прыводзіць нас да высновы, што ўзброеныя сілы могуць прыцягвацца да выканання такіх задач у строга вызначаным парадку і ў абмежаванай меры, для выканання функцый аховы асобных аб'ектаў і тэрыторый, для дапамогі насельніцтву.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй, нарматыўныя акты дзяржаўных органаў публікуюцца або даводзяцца да ўсеагульнага ведама іншым прадугледжаным законам спосабам. Такім чынам, Сакрэтны неапублікаваны ўказ прэзідэнта ад 2012/02/23 года №99-З "Аб зацвярджэнні Палажэння аб дзяржаўнай сістэме рэагавання на акты тэрарызму, дзейнасць тэрарыстычных арганізацый, незаконных узброеных фарміраванняў і масавыя беспарадкі" не можа мець значэння для ацэнкі правамернасці ўзаемных дзеянняў грамадзян і вайскоўцаў і не можа быць падставай для ўскладання абавязкаў на грамадзян або абмежавання іх правоў.

Да таго ж, мы не раз заяўлялі, што ў Беларусі не было масавых беспарадкаў пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні 2020 года, а былі ў асноўным мірныя пратэсты, удзельнікі якіх неабгрунтавана падвяргаліся жорсткаму абыходжанню і катаванням, якія да гэтага часу не расследаваныя.

Прысудам суда ўстаноўлена, што 11.08.2020 г. у Беларусі быў «устаноўлены высокі ўзровень пагрозы масавых беспарадкаў», у сувязі з чым да аховы грамадскага парадку былі прыцягнутыя вайскоўцы Узброеных Сіл. У тым ліку – капітан Гаўрылаў Р. В. і прапаршчык Галіцын А. І. з сіл спецыяльных аперацый (былыя паветрана-дэсантныя войскі). Названыя вайскоўцы былі ўзброеныя двума баявымі пісталетамі з 16 патронамі на кожнага, апранутыя ў грамадзянскую вопратку і рэалізоўвалі задачу: змяшацца з удзельнікамі пратэстных акцый і выяўляць сярод іх «арганізатараў і завадатараў» магчымых беспарадкаў. У сувязі з гэтым вайскоўцы з баявой зброяй мімікрыравалі пад удзельнікаў пратэстаў: пляскалі ў далоні, уцякалі пры набліжэнні супрацоўнікаў міліцыі і т. п.

У 22.33 паміж абвінавачанымі і пацярпелымі адбыўся хуткі (працягласцю да 1 хвіліны) канфлікт, вынікам якога стала гібель Г. Шутава і цялесныя пашкоджанні ў пацярпелых, а таксама прастрэленыя балконнае і аконнае шкло будынка побач, калі куля трапіла ў столь жылой кватэры.

Прааналізаваўшы вынесены прысуд, мы прыходзім да высновы, што крымінальны пераслед А. Кардзюкова і Г. Шутава мог мець на мэце дэманстратыўна жорсткае спыненне пратэстнай актыўнасці, апраўданне парушэння парадку нясення службы і прымянення зброі суб'ектамі сілавых ведамстваў.

Ацэнка доказаў па розных аспектах справы альбо праведзена павярхоўна і няпоўна, альбо няправільна, з парушэннем прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці.

Прымяненне ўнутранага заканадаўства ў справе і ацэнка фактаў і доказаў відавочным чынам насілі адвольны характар і склалі відавочную памылку, чым суд парушыў сваё абавязацельства ў дачыненні да незалежнасці і бесстароннасці.

Такім чынам, парушана права абвінавачаных на справядлівае судовае разбіральніцтва.

Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава

Вывучыўшы прысуд і іншыя матэрыялы, якія маюць дачыненне да прад'яўленага Аляксандру Кардзюкову і Генадзю Шутаву абвінавачвання, мы, эксперты ПЦ "Вясна", прыйшлі да наступных высноў.

У адпаведнасці з п. 3.2 Кіраўніцтвам па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", палітычным зняволеным з'яўляецца асоба, пазбаўленая свабоды, калі пры наяўнасці палітычных матываў яе пераследу мае месца хаця б адзін з наступных фактараў:

а) пазбаўленне волі было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, іншых правоў і свабод, гарантаваных Пактам або Еўрапейскай канвенцыяй аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод;

б) пазбаўленне волі было заснавана на фальсіфікацыі доказаў усвядомленага правапарушэння або пры адсутнасці падзеі або складу правапарушэння альбо яго здзяйсненні іншай асобай.

У сувязі з гэтым, мы заяўляем аб прызнанні Аляксандра Кардзюкова палітычным зняволеным і патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь:

  1. неадкладнага перагляду вынесенага ў дачыненні да А. Кардзюкова Брэсцкім абласным судом прысуду пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі фактараў, якія паўплывалі на прысуд.

  2. вызвалення А. Кардюкова з-пад варты з ужываннем іншых мер стрымання, якія забяспечваюць яўку ў суд, з улікам адсутнасці падставаў для прымянення больш строгай.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

РГА "Прававая ініцыятыва";

"Ініцыятыва FORB";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend);

Беларускі ПЭН-цэнтр.

See more news

Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чацвярых палітычных зняволеных (Уладзімір Жук і іншыя)
15 September 2021, 8:50 AM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення чацвярых палітычных зняволеных (Уладзімір Жук і іншыя)
Мы прызнаём палітвязнямі Уладзіміра Жука, Аляксея Шчытнікава, Аляксандра Зайкоўскага, Арцёма Саковіча.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксей Мінаў і іншыя)
13 September 2021, 3:04 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Аляксей Мінаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Аляксея Мінава, Глеба Койпіша, Аляксея Муравіцкага, Максіма Клімовіча, Дар’ю Чайко, Кірыла Пальчэўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дваіх палітзняволеных (Раман Марозаў і Вячаслаў Кандыба)
06 September 2021, 7:58 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дваіх палітзняволеных (Раман Марозаў і Вячаслаў Кандыба)
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераслед Вячаслава Кандыбы і Рамана Марозава з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Арцём Салавей і іншыя)
31 August 2021, 1:16 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні сямі новых палітвязняў (Арцём Салавей і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Андрэя Лінніка, Кірыла Чарткова, Арцёма Салаўя, Дзмітрыя Скрэтуцкага, Андрэя Аніскевіча, Іллю Палхоўскага, Юрыя Сянькова і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці