Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

03 March 2021, 10:37 AM
Заява праваабарончых арганізацый аб прызнанні пяці новых палітычных зняволеных

Супольная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

Мінск, 2 сакавіка 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі) і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Руслан Ліннік – абвінавачаны і змешчаны пад варту па  арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады);

  2. Віктар Царыкевіч – асуджаны прысудам суда Мастоўскага р-на па ч.1 і 2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на адзін год пазбаўлення волі;

  3. Ігар Капанайка – асуджаны прысудам суда Фрунзенскага р-на г. Мінска па ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на паўтары гады пазбаўлення волі, грамадзянін Расійскай Федэрацыі;

  4. Ян Рымараў – асуджаны прысудам суда Жлобінскага р-на па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўтсанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Юры Касцюк – асуджаны прысудам суда Ленінскага р-на г. Брэста па арт. 370 КК (знявага дзяжаўных сімвалаў) на адзін год абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайку, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Руслана Лінніка, Віктара Царыкевіча, Ігара Капанайку, Яна Рымарава, Юрыя Касцюка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

"Ініцыятыва FORB";

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend;

РГА "Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці