Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў (Наталля Падлеўска і іншыя)

23 November 2021, 10:35 AM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 10 новых палітвязняў (Наталля Падлеўска і іншыя)

На фота: Наталля Падлеўска

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

23 лістапада 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзян краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрыманая інфармацыя аб наступных асобах, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Ігар Грышчанкаўбыў асуджаны 26 жніўня судом Баранавіч і Баранавіцкага раёна паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі ў тэлеграм-чаце да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  2. РаманСмолькінасуджаны судом Салігорскага раёна паводле артыкулу 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  3. Раман Аніськоўасуджаны судом Мінскага раёна паводле арт. 365, 364 і 369 КК за абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўніка ўлады да трох гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  4. ДзмітрыйШчуркоўзяты пад варту ў СІЗА №7 па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта паводле арт. 368 КК;

  5. НаталляПадлеўскаўзятая пад варту ў СТ №8 па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта і прадстаўніка ўлады (арт. 368 і 369 КК);

  6. УладзімірДалматовічузяты пад варту па абвінавачванні ў падпале дзяржаўнага сцяга паводле арт. 370 КК;

  7. ВасільГлушакоўбыў асуджаны судом Чыгуначнага раёна Віцебска паводле арт. 369 КК за абразу міліцыянера да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  8. СяргейБатураасуджаны судом Ленінскага раёна Магілёва паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да двух гадоў і шасці месяцаў калоніі;

  9. АляксейЗабіранузяты пад варту па абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады паводле арт. 369 КК;

  10. МікалайГанцэльбыў асуджаны судом Маладзечанскага раёна паводле арт. 368 КК за абразу Лукашэнкі да двух гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх –палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "Палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітзняволеныхІгара Грышчанкава, Рамана Смолькіна, Рамана Аніськова, Дзмітрыя Шчурко, Наталлю Падлеўска, Уладзіміра Далматовіча, Васіля Глушакова, Сяргея Батуру, Аляксея Забірана, Мікалая Ганцэляі спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  • Зрабіць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя паводле дадзеных артыкулаў крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
24 March 2025, 11:20 AM
Заява праваабарончай супольнасці ў сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі
У сувязі з інаўгурацыяй А. Лукашэнкі мы, беларускія праваабарончыя арганізацыі, заяўляем наступнае.
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці