Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 новых палітвязняў (Гаянэ Ахціян і іншыя)

14 December 2021, 12:39 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 новых палітвязняў (Гаянэ Ахціян і іншыя)

На фота: Гаянэ Ахціян

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

6 снежня 2021 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні да Ірыны Радзьковай, Мікіты Кунтыша, Валерыя Казея, Арцёма Грыба, Сяргея Ключанскага, Гаянэ Ахціян, Дзмітрыя Горбача, Вікторыі Ганчаровай, Ігара Пазднякова, Алены Ягорычавай, Анастасіі Пацехінай, Аляксандра Шышко, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць Ірыну Радзькову, Мікіту Кунтыша, Валерыя Казея, Арцёма Грыба, Сяргея Ключанскага, Гаянэ Ахціян, Дзмітрыя Горбача, Вікторыю Ганчарову, Ігара Пазднякова, Алену Ягорычаву, Анастасію Пацехіну, Аляксандра Шышко і спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
24 January 2026, 12:43 PM
Заява аб прызнанні Яніны Пазняк палітычнай зняволенай
Крымінальны пераслед Яніны Пазняк мае палітычныя матывы і звязаны з правамернай дзейнасцю па рэалізацыі права на свабоднае выказванне меркаванняў і распаўсюд інфармацыі.
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
23 December 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай кааліцыі з нагоды прымусовай высылкі з Беларусі асоб, вызваленых у выніку памілавання
Падобная прымусовая высылка вызваленых палітвязняў пазбаўляе іх базавых правоў, без якіх немагчымае нармальнае жыццё.
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
14 December 2025, 9:00 PM
Заява Праваабарончага цэнтра «Вясна» з нагоды вызвалення палітвязняў 13 снежня
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці