Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 палітвязняў (Ігар Адаменкаў і іншыя)

04 October 2021, 8:37 AM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 12 палітвязняў (Ігар Адаменкаў і іншыя)

На фота: Ігар Адаменкаў

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

30 верасня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў узяцця пад варту, асуджэння і зняволення грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзянаў за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

намі атрымана інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Ігар Адаменкаў,асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу службовай асобы да аднаго года шасці месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

  2. Вадзім Ермаловіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу службовай асобы да аднаго года шасці месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

  3. АндрэйІзотаў, асуджаны паводле арт. 369 КК да двух гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

  4. ЯўгенКіслейка, асуджаны паводле арт.364 КК да аднаго года шасці месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

  5. ВадзімЕрмашук, узяты пад варту па абвінавачванні ў здзеку з дзяржаўных сімвалаў і абразе прэзідэнта (арт. 370, 368 КК);

  6. ІгарПятран, асуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі за пагрозы супрацоўнікам міліцыі і абразу службовай асобы ў каментарах у сацыяльнай сетцы паводле арт. 369 і 364 КК;

  7. МікалайСлёз, узяты пад варту па абвінавачванні ў нанясенні графіці (арт. 341 КК);

  8. МікітаПрысталенка, асуджаны паводле арт. 370 КК да аднаго года абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

  9. ВітальЖук, асуджаны паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  10. СяргейБанькоў, асуджаны паводле арт. 369 КК за абразу службовай асобы да трох гадоў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне;

  11. ВячаслаўСавічаў, асуджаны паводле арт. 370 КК да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  12. ДзянісСяргееў, асуджаны паводле арт.369 КК за абразу службовай асобы да 1 года 11 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, накіраваны адбываць пакаранне.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняўІгара Адаменкава,Вадзіма Ермаловіча,Андрэя Ізотава,Яўгена Кіслейку,Вадзіма Ермашука,Ігара Пятрана,Мікалая Слёза,Мікіту Прысталенку,Віталя Жука,Сяргея Банькова,Вячаслава Савічава,Дзяніса Сяргееваі спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.

  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усё раней заведзеныя паводле гэтых артыкулаў крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
01 May 2025, 10:10 AM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні васьмі палітычных зняволеных (Аляксандр Ляўковіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Ляўковіча, Андрэя Філіна, Уладзіміра Цыбульскага, Ірыну Суржык, Дзмітрыя Іванчыкава, Андрэя Лагвіненку, Таццяну Шымко, Сяргея Зелянкоўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
30 April 2025, 9:57 AM
Праваабаронцы просяць адмовіцца ад дыскрымінацыі ў будучым законе аб амністыі
Восем праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў перад разглядам праекта закона "Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне".
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
22 April 2025, 9:43 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Карына Фасевіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Карыну Фасевіч, Дзмітрыя Руткевіча, Паўла Баркуна, Захара Шарко, Аляксея Шпакоўскага, Яўгена Мілянкевіча, Аляксандра Шэлепня і спыніць іх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці