Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных (Таццяна Заяц і іншыя)

23 February 2022, 1:25 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных (Таццяна Заяц і іншыя)

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

22 лютага 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  • Сяргей Захаранка, асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  • Арцём Брэль, асуджаны па арт. 369 КК на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  • Уладзімір Яўстраценка, асуджаны па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  • Аляксандр Карніўскі, асуджаны па арт. 368, 369, 364 КК за абразу А. Лукашэнкі, службовай асобы і пагрозы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоні;

  • Ігар Новікаў, асуджаны па арт 368, 341 КК на 2 гады калоніі за абразу А. Лукашэнкі надпісамі на будынках;

  • Дзмітрый Сушчык, узяты пад варту па абвінавачванні па арт. 368 і 370 КК за абразу Лукашэнкі і здзек з дзяржаўнай сімволікі;

  • Дзяніс Карабан, ўзяты пад варту па абвінавачванні па арт. 130 КК за распальванне варожасці – каментар у сацыяльнай сетцы па “справе Зельцара”.

Таксама стала вядома пра затрыманне і зняволянне Вячаслава Дашкевіча, Міхаіла Хаміцэвіча, Рамана Карпука, Таццяны Заяц, Мікалая Карабко, Кацярыны Купрыянавай па арт.191 КК за перашкаджэнне працы камісій па рэферэндуму - распаўсюд сярод сябраў камісій шляхам заклікаў да сумленнага падліку галасоў.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Сяргея Захаранку, Уладзіміра Яўстраценку, Аляксандра Карніўскага, Ігара Новікава, Арцёма Брэля, Дзмітрыя Сушчыка, Дзяніса Карабана, Вячаслава Дашкевіча, Міхаіла Хаміцэвіча, Рамана Карпука, Таццяну Заяц, Мікалая Карабко, Кацярыну Купрыянаву і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Share

See more news

Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
16 September 2025, 9:00 PM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аліна Шаўцова і іншыя)
Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна ўзмоцнена і дапоўнена новымі складамі злачынстваў, якія ўлады выкарыстоўваюць выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
12 September 2025, 2:05 PM
Заява аб прызнанні 9 чалавек палітычнымі зняволенымі (Максім Дзергачоў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Максіма Дзергачова, Маргарыту Шчырэц, Васіля Садоўскага, Вячаслава Бераставога, Дзмітрыя Патырына, Кірыла Нгуена, Уладзіслава Анічкіна, Ігара Клачко, Алясандра Шкрадава і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
11 September 2025, 1:45 PM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Віталь Хальчыцкі і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Віталя Хальчыцкага, Васіля Бачко, Паўла Шумскага, Андрэя Мартышова, Дзяніса Чумакова, Арцёма Сямёнава, Дзяніса Краўчука, Валянціну Навумаву і спыніць крымінальны пераслед
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці