Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 18 палітвязняў (Алег Грудзінаў і іншыя)

15 November 2021, 9:36 AM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 18 палітвязняў (Алег Грудзінаў і іншыя)

На фота: Алег Грудзінаў

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

11 лістапада 2021 г.

У сувязі з няўхільным ростам колькасці выпадкаў асуджэння і зняволення грамадзян краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

Намі атрымана інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Аляксандр Шматаў,асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  2. ІгарУхалюк, асуджаны паводле ч. 1 арт. 367 КК за паклёп у адносінах да прэзідэнта да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  3. АлегГрудзінаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  4. АляксейФедаркевіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  5. ВадзімСобалеў, асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  6. ВалерыйПанкратовіч, змешчаны пад варту ў следчы ізалятар па абвінавачванні ў абразе прэзідэнта;

  7. АндрэйГарбуноў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 1 году абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  8. АнтонШлемен, асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да 1 году і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  9. ЮрыйВяршук, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  10. СяргейІльюшанка, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  11. ВіктарПыцько, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  12. СяргейЮпатаў, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

  13. АляксандрГрыневіч, асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады да 3 гадоў абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання;

а таксама пра змяшчэнне пад варту ў СІЗА за каментары ў сацыяльных сетках у сувязі з перастрэлкай, падчас якой загінулі А.Зельцэр і супрацоўнік КДБ:

Мікалая Дземчанкі, Аляксандра Мілашэўскага, Алега Корзуна, Сяргея Рындзевіча, Івана Чаравакі.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, аіх саміх — палітычнымі зняволеныміў адпаведнасці з п. 3.1(а)Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняўАляксандраШматава,Ігара Ухалюка, Алега Грудзінава, Аляксея Федаркевіча, Вадзіма Собалева, Валерыя Панкратовіча, Андрэя Гарбунова, Антона Шлемена, Юрыя Вершука, Сяргея Ільюшанку, Віктара Пыцько, Сяргея Юпатава, Аляксандра Грыневіча, Мікалая Дземчанку, Аляксандра Мілашэўскага, Алега Корзуна, Сяргея Рындзевіча, Івана Чаравакуі спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.

  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя паводле дадзеных артыкулаў крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Human Constanta.

See more news

Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
25 August 2024, 12:01 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Аляксей Кісялёў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Антона Станкевіча, Аляксея Кісялёва, Наталлю Жыгар, Наталлю Давыдуліну, Віталя Лескаўца, Ягора Волкава, Ігара Нажэева.
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
25 August 2024, 11:38 AM
Заява аб прызнанні 14 чалавек палітычнымі зняволенымі (Станіслаў Шапель і іншыя)
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Станіслава Шапеля, Дзмітрыя Пазнякова, Антона Шарупы, Віталя Саўко, Барыса Грынкевіча, Андрэя Мірэйчыка, Андрэя Грыгор'ева, Вікторыі Волчак, Ганны Савачкінай, Таццяны Русак, Уладзіслава Наважанцава, Дзяніса Сакалова, Вілена Тургунова, Дзмітрыя Асіюка – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
25 August 2024, 11:22 AM
Заява аб прызнанні 10 чалавек палітычнымі зняволенымі (Зміцер Шалак і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Міхаіла Лазько, Максіма Джуманіязава, Дзмітрыя Шалака, Паўла Кучарэнку, Андрэя Гіля, Ярванда Марцірасяна, Сяргея Барзаўца, Яўгена Стральчэня, Сяргея Чарнецкага, Станіслава Амельянюка і спыніць крымінальны пераслед.
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
13 August 2024, 8:13 AM
Патрабуем рэабілітацыі 22 былых палітычных зняволеных (Павел Башынскі і іншыя)
Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў, права на асацыяцыю і свабоду выказвання свайго меркавання ў адносінах да абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і іншых грамадска-значных падзей.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці