Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітвязняў (Мікалай Яромскі і іншыя)

13 January 2022, 12:23 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 9 новых палітвязняў (Мікалай Яромскі і іншыя)

На фота: Мікалай Яромскі

заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

13 студзеня 2022 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў:

  1. Аляксандр Гаўрыленка асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады – абразлівыя каментары ў сацсетках ў адрас супрацоўніка КДБ Д.Федасюка, забітага подчас уварвання ў кватэру А.Зельцара, да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;

  2. Аляксандр Нікалаеў асуджаны па арт. 368, 369, 391 КК за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Сяргей Васільеў асуджаны па арт. 367 КК за паклеп на А.Лукашэнку да 3 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Андрэй Каваленка асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Мікалай Яромскі асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Сяргей Сак асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Вячаслаў Смірноў асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А.Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Наталля Васілевіч узята пад варту па абвінавачванні па арт. 368, 369 КК за абразу А.Лукашэнкі і службовай асобы;

  9. Ягор Леўчык узяты пад варту па абвінавачванні па ч.1 арт. 342, ч.1 арт.368, арт. 369 і 391 КК за абразу А.Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і суддзі, удзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксандра Гаўрыленку, Аляксандра Нікалаева, Сяргея Васільева, Андрэя Каваленку, Мікалая Яромскага, Сяргея Сака, Вячаслава Смірнова, Наталлю Васілевіч, Ягора Леўчыка і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Share

See more news

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці