Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітвязняў (Дзмітры Таратун і іншыя)

17 September 2021, 5:54 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці новых палітвязняў (Дзмітры Таратун і іншыя)

На фота: Дзмітры Таратун

Заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

17 верасня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і зняволення грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са здзекам з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні аб дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асоб, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (сумесная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем:

намі атрымана інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек з дзяржаўных сімвалаў, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Дзмітрый Таратун асуджаны 14 траўня 2021 года па ч. 2 артыкула 339 КК (Хуліганства) за нанесены на сцяну будынка малюнак да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

  2. Ірына Вікхольм абвінавачваецца паводле артыкулу 367 КК (Паклёп у адносінах да прэзідэнта), узятая пад варту ў СІЗА;

  3. Андрэй Астрацоў асуджаны паводле артыкулаў 368 КК (Абраза прэзідэнта), 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады), 366 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да службовай асобы), 364 КК (Пагроза гвалтам у адносінах да супрацоўніка органаў унутраных спраў) за каментары ў тэлеграм-канале да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  4. Арцём Сокал асуджаны паводле ч.1 артыкула 367 (Паклёп у адносінах да прэзідэнта) і ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) за распаўсюд тэксту ў тэлеграм-чаце да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  5. Канстанцін Дудзікаў асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да аднаго года і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

  6. Арцём Шалегін асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

  7. Аляксей Алікін асуджаны паводле арт.369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання;

  8. Яўген Пятроў асуджаны паводле ч. 1 артыкула 368 КК (Абраза прэзідэнта) да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  9. Уладзімір Кузуб асуджаны паводле арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу; прыступіў да адбывання пакарання.

У сувязі з гэтым мы лічым іх пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх — палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняў Дзмітрыя Таратуна, Ірыну Вікхольм, Андрэя Астрацова, Арцёма Сокала, Канстанціна Дудзікава, Арцёма Шалегіна, Аляксея Алікіна, Яўгена Пятрова, Уладзіміра Кузуба і спыніць крымінальны пераслед у адносінах да іх.

  • Прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя па гэтых артыкулах крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Lawtrend;

"Прававая ініцыятыва";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі ПЭН-цэнтр.

Share

See more news

Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
10 September 2025, 5:55 PM
Заява з нагоды смерці ў няволі палітвязня Андрэя Паднябеннага
Смерць Андрэя Паднябеннага — дзявятая за апошнія пяць гадоў смерць палітвязня ва ўстановах ДВП МУС.
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
07 August 2025, 11:37 AM
Заява аб прызнанні васьмі чалавек палітычнымі зняволенымі (Анастасія Гарчакова і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Анастасію Гарчакову, Анастасію Сікірскую, Паўла Аляксеева, Аляксандра Здаравеннава, Рычарда Логвінава, Валянціна Нікішына, Кацярыну Дзяругу, Яна Пацюпу.
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
06 August 2025, 11:27 AM
Заява аб прызнанні пяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Вадзім Здаравеннаў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Вадзіма Здаравеннава, Ігара Бурдэля, Станіслава Сіліча, Марыну Мазоўку, Вольгу Калпакову і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
01 August 2025, 11:24 AM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Марына Петражыцкая і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітычных зняволеных Марыну Петражыцкую, Наталлю Навіцкую, Ірыну Шумейка, Арцёма Шынкевіча, Аксану Шаляпіну, Дзмітрыя Царука, Дзяніса Цыбульскага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці