Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці палітвязняў (Наталля Турава і іншыя)

24 August 2021, 8:23 AM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні дзевяці палітвязняў (Наталля Турава і іншыя)

23 жніўня 2021 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, мы, прадстаўнікі беларускай правааабарончай супольнасці, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрымана інфармацыя аб наступных асобах, пазбаўленых волі за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек над дзяржаўнымі сімваламі, а таксама выкарыстанне іншых дапушчальных формаў выказвання меркаванняў:

  1. Наталля Тураваасуджаная судом Ленінскага раёна г. Брэста 18 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і па ч. 1 арт. 377 КК за пашкоджанне пратакола да аднаго года і аднаго месяца пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Юрый Сераброасуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 13 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  3. Аляксандр Ігнатовічасуджаны 10 жніўня 2021 года судом Ленінскага раёна г. Магілёва паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, змяшчаны ў ПУАТ;

  4. Юрый Вінічукасуджаны 9 чэрвеня 2021 года судом Брэсцкага раёна па арт. 368 КК за абразу прэзідэнта ў да аднаго з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Аляксандр Юніцкіасуджаны 11 чэрвеня 2021 года судом Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці паводле арт. 369 КК за абразу супрацоўніка АУС у каментарах у сетцы Інтэрнэт да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  6. Сяргей Буракасуджаны 7 чэрвеня 2021 года судом Мастоўскага раёна Гарадзенскай вобласці паводле арт. 368 КК за абразу прэзідэнта і паводле арт. 370 КК за здзек над дзяржаўнымі сімваламі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Уладзімір Шурубейкаасуджаны 20 траўня 2021 года судом Маскоўскага раёна г. Берасця паводле арт. 369 КК за абразу за абразу супрацоўніка КДБ да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Сяргей Балахонаўасуджаны судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 23 жніўня 2021 года па ч. 1 арт. 368 КК за абразу прэзідэнта да аднаго года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  9. Анатоль Сівецасуджаны 5 чэрвеня 2021 года судом Маскоўскага раёна г. Менска за нанясенне пратэстных надпісаў паводле арт. 339 КК да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання.

У сувязі з гэтым мы лічым пераслед і пазбаўленне волі палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліць палітвязняўНаталлю Тураву, Юрыя Серабро, Аляксандра Ігнатовіча, Юрыя Вінічука, Аляксандра Юніцкага, Сяргея Бурака, Уладзіміра Шурубейку, Сяргея Балахонава, Анатоля Сіўцаі спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  • Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

"Прававая ініцыятыва";

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт";

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

"Ідэнтычнасць і права";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў.

See more news

«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
04 March 2025, 8:13 AM
«Прысуд стаў увасабленнем разбуральнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі»: заява з нагоды гадавіны суда над беларускімі праваабаронцамі
Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой заклікае міжнародную супольнасць і патрабуе ад уладаў Беларусі пачаць усе магчымыя намаганні, каб усе палітычныя зняволеныя ў Беларусі былі безумоўна вызваленыя.
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
03 March 2025, 9:45 AM
Заява аб прызнанні дзевяці чалавек палітычнымі зняволенымі (Алеся Галіцына і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Алесю Галіцыну, Андрэя Несцяровіча, Ірыну Пазнякевіч, Івана Палевікова, Паліну Зыль, Анатоля Васілеўскага, Аляксандра Клютко, Аляксандра Таранку, Лілію Качан і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Бойка і іншыя)
27 February 2025, 9:36 AM
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Яўген Бойка і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Яўгена Бойку, Аляксандра Краўчука, Паліну Піткевіч, Арцёма Палякова, Вадзіма Сенчанку, Максіма Бельчанку.
Заява аб прызнанні 19 чалавек палітычнымі зняволенымі (Армэн Арзуманян і іншыя)
26 February 2025, 9:22 AM
Заява аб прызнанні 19 чалавек палітычнымі зняволенымі (Армэн Арзуманян і іншыя)
Неадкладна вызваліць палітвязняў Армэна Арзуманяна, Сяргея Латушку, Наталлю Васіленку, Уладзіміра Шпака, Карыну Праташчык, Уладзіслава Кошалева, Руслана Зубкова, Максіма Ермаловіча, Данілу Чыбісава, Паўла Лашчанку, Алену Елькіну, Антона Вераб’я, Андрэя Креэйдзіча, Глеба Жукава, Дзмітрыя Касцюка, Рамана Раманава, Уладзіміра Марцінкевіча, Вячаслава Курыльчыка, Ігара Шуканава і спыніць іх крымінальны пераслед/.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці