Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў (Данііл Калеснікаў і іншыя)

06 July 2021, 4:20 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні пяці новых палітвязняў (Данііл Калеснікаў і іншыя)

Супольная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 5 ліпеня 2021 г.

У сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту, прад’яўленні абвінавачванняў і вынясенні прысудаў па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак") Даніілу Калеснікаву (непаўнагадовы), Максіму Жараву, Іллю Толкачу, Аляксандру Івуліну, а таксама па ч. 2 арт.  293 КК ("Масавыя беспарадкі") Руслану Волкаву, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў супольнай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Таксама лічым неабходным адзначыць, што дэманстрантамі не здзяйсняліся дзеянні, якія ахопліваюцца дыспазіцыяй артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, і адпаведна не могуць кваліфікавацца як масавыя беспарадкі. Удзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам.

Асобныя выпадкі гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з боку дэманстрантаў патрабуюць асобнай прававой кваліфікацыі, з улікам кантэксту і абставінаў ужывання гвалту, у тым ліку ў кантэксце самаабароны ад заведама непрапарцыйных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асобаўякія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя па па ч. 1 арт. 342 КК ("Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак"), як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У сувязі з гэтым мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць з-пад варты палітвязняў Данііла Калеснікава, Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна, Руслана Волкава і спыніць іх крымінальны пераслед.

  2. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Беларускі дакументацыйны цэнтр;

"Ініцыятыва FORB";

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве "Хьюман канстанта";

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend.

See more news

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Дзяніс Ляхар і іншыя)
13 October 2021, 1:47 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Дзяніс Ляхар і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Дзяніса Ляхара, Аляксея Гамезу, Кірыла Жогалева, Аляксея Сянькова, Кастру і Сільва Сержыю, Яўгена Кузьмянкова і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай палітвязнямі
13 October 2021, 1:42 PM
Заява аб прызнанні Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай палітвязнямі
Мы патрабуем скасавання судовых пастановаў Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай, вынесеных паводле арт.19.11 КаАП, і спыненні раней пачатых адміністрацыйных працэсаў паводле арт. 19.11 КаАП.
Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці парушэння свабоды асацыяцый
11 October 2021, 8:41 AM
Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці парушэння свабоды асацыяцый
На працягу апошняга года беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўвесь час зазнаюць ціск і пераслед: дыскрэдытацыя ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, крымінальныя справы ў адносінах да грамадзянскіх актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні, прымусовая ліквідацыя.
Заява аб прызнанні палітвязнямі 73 чалавек, затрыманых па «Справе Зельцара»
07 October 2021, 8:37 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі 73 чалавек, затрыманых па «Справе Зельцара»
Няма звестак пра тое, каб згаданыя асобы заклікалі да гвалтоўных дзеянняў па нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай прыкметах.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці