Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Дзяніс Ляхар і іншыя)

13 October 2021, 1:47 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Дзяніс Ляхар і іншыя)

На фота: Дзяніс Ляхар

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі

13 кастрычніка 2021 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні даДзяніса Ляхара, Аляксея Гамезы, Кірыла Жогалева, Аляксея Сянькова, Кастру і Сільва Сержыю, Яўгена Кузьмянкова, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізычнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • Неадкладна вызваліцьДзяніса Ляхара, Аляксея Гамезу, Кірыла Жогалева, Аляксея Сянькова, Кастру і Сільва Сержыю, Яўгена Кузьмянковаі спыніць іх крымінальны пераслед.

  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

"Прававая ініцыятыва"

Беларускі дом правоў чалавека імя Б. Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Human Constanta.

See more news

Заява аб прызнанні Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай палітвязнямі
13 October 2021, 1:42 PM
Заява аб прызнанні Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай палітвязнямі
Мы патрабуем скасавання судовых пастановаў Сяргея Крупеніча і Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай, вынесеных паводле арт.19.11 КаАП, і спыненні раней пачатых адміністрацыйных працэсаў паводле арт. 19.11 КаАП.
Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці парушэння свабоды асацыяцый
11 October 2021, 8:41 AM
Заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб недапушчальнасці парушэння свабоды асацыяцый
На працягу апошняга года беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці ўвесь час зазнаюць ціск і пераслед: дыскрэдытацыя ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі, крымінальныя справы ў адносінах да грамадзянскіх актывістаў, масавыя праверкі, вобшукі, затрыманні, прымусовая ліквідацыя.
Заява аб прызнанні палітвязнямі 73 чалавек, затрыманых па «Справе Зельцара»
07 October 2021, 8:37 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі 73 чалавек, затрыманых па «Справе Зельцара»
Няма звестак пра тое, каб згаданыя асобы заклікалі да гвалтоўных дзеянняў па нацыянальнай, этнічнай, расавай, рэлігійнай прыкметах.
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення шасці палітычных зняволеных (Віктар Прусаў і іншыя)
07 October 2021, 7:45 AM
Патрабуем неадкладнага перагляду прысудаў і вызвалення шасці палітычных зняволеных (Віктар Прусаў і іншыя)
Мы прызнаём палітвязнямі Віктара Прусава, Канстанціна Міхальцова, Арсенія Шчарбініна, Мікіту Фільчука, Паўла Камінскага, Андрэя Навіцкага.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці