Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Ганна Баран і іншыя)

22 October 2021, 4:57 PM
Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні шасці новых палітвязняў (Ганна Баран і іншыя)

На фота: Ганна Баран

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Мінск, 22кастрычніка2021 г.

У сувязі з інфармацыяй аб прад'яўленні абвінавачванняў, заключэнні пад варту і вынясенні прысудаў па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак") у дачыненні даГанны Баран, Андрэя Кудзіка,па ч.1 арт. 342, арт. 368 (“Абраза прэзідэнта”), арт. 369 (“Абраза прадстаўніка улады”) КК – даЯкава Якаўцава,па ч.2 арт. 293 (“Масавыя беспарадкі”) ККда Станіслава Філімонава, Сцяпана Дразда,а так сама накіравання да адбыцця пакарання ў папраўчую ўстановуАляксея Спірыдонава, яшчэ раз пацвярджаючы пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончай супольнасці ад 10 жніўня 2020 года, адзначаем наступнае:

Свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Дадзеная свабода не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, што ўстаноўлена законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай і грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабод іншых асоб.

Выступы грамадзянаў насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзянаў насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Упершыню ў гісторыі Беларусі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў былі ўжытыя гумавыя кулі і вадамёты. Асабліва вялікая колькасць пашкоджанняў была атрыманая ад выкарыстання шумавых гранат.

У сваёй заяве ад 10 жніўня 2020 года беларуская праваабарончая супольнасць асудзіла дзеянні праваахоўных органаў і ўсклала ўсю адказнасць за тое, што адбылося 9 і 10 жніўня, на ўлады Рэспублікі Беларусь.

Мы ацэньваем пераслед вышэй названых асоб, якія былі пазбаўленыя волі і абвінавачаныя ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і масавых беспарадках як палітычна матываваны пераслед у сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаем іх палітычнымі зняволенымі.

У гэтай сувязі мы патрабуем ад уладаў Беларусі:

Неадкладна вызваліцьГанну Баран, Андрэя Кудзіка, Якава Якаўцава, Станіслава Філімонава, Сцяпана Дразда, Аляксея Спірыдонаваі спыніць іх крымінальны пераслед.

Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі Хельсінкскі Камітэт;

Ідэнтычнасць і права;

Lawtrend;

Беларускі ПЭН-цэнтр;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

"Прававая ініцыятыва".

See more news

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Ігара Ледніка
23 February 2024, 1:20 PM
Заява праваабарончай супольнасці Беларусі з нагоды смерці палітвязня Ігара Ледніка
Права на жыццё ў належнай ступені не ахоўваецца законам і не забяспечваецца на практыцы, што рэгулярна прыводзіць да трагедый.
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Ульяна Яковіч і іншыя)
23 February 2024, 1:18 PM
Заява аб прызнанні шасці чалавек палітычнымі зняволенымі (Ульяна Яковіч і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць Ульяну Яковіч, Аксану Ючкавіч, Дзмітрыя Халяўкіна, Сяргея Кульшу, Аляксандра Ільіна, Арцёма Закржэўскага і спыніць іх крымінальны пераслед.
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Такарчук і іншыя)
23 February 2024, 1:13 PM
Заява аб прызнанні сямі чалавек палітычнымі зняволенымі (Ірына Такарчук і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Дзіяну Стульбу, Аляксандра Вароніна, Ірыну Такарчук, Наталлю Ладуцьку, Яўгенія Глушкова, Таццяну Сцепу, Аляксея Швяцова.
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Артур Голубеў і іншыя)
06 February 2024, 6:57 PM
Заява праваабаронцаў аб прызнанні 12 чалавек палітычнымі зняволенымі (Артур Голубеў і іншыя)
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Артура Голубева, Арцёма Антонава, Алега Зыкуна, Максіма Каранькова, Андрэя Ломшу, Вячаслава Панасюка, Аляксандра Скварцова, Міхаіла Чумакова, Руслан Шукалу, Філіпа Залескага, Вераніку Казак, Генадзя Жукеля і спыніцьіх крымінальны пераслед.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці