26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Адвакатка Наталля Мацкевіч, якая абараняла палітвязняў Марфу Рабкову, Сяргея Ціханоўскага, Віктара Бабарыку, Мікалая Дзядка, звярнулася са скаргай у суд на рашэнне аб выключэнні яе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
Правозащитная организация Human Constanta проанализировала условия, в которых приходится действовать правозащитникам в разгар политического кризиса, и подготовила обзор репрессивной политики, чтобы заставить правозащитников замолчать.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" накіраваў альтэрнатыўны даклад аб правах моладзі ў Беларусі ў Камітэт па эканамічных, сацыяльных і культурных правах.
Мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці, заяўляем, што пераслед і зняволенне Валянціна Панасіка, Станіслава Кажамякіна, Вадзіма Нікалаева, Маргарыты Зотавай, Валерыі Глінскай, Іны Глінскай, Мікіты Старажэнкі, Дзяніса Сальмановіча, Сяргея Лісоўскага з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі — палітычнымі зняволенымі.