Варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі»

17:00
чацвер 13 лістапада 2025
АНЛАЙН
Варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі»

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Хочаце разабрацца, як выкарыстоўваць штучны інтэлект у сваёй працы? Беларуская асацыяцыя жАНЛурналістаў запрашае на бясплатны міні-варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі».

Вы пазнаёміцеся з простымі і карыснымі сэрвісамі, якія дапамагаюць журналістам і актывістам ствараць якасны кантэнт хутчэй і лягчэй.

Калі:

13 лістапада, чацвер, 16:00 па Варшаве, 17:00 па Вільні, 18:00 па Мінску.   

Для каго:

Будзе карысна тым, хто толькі пачынае знаёмства з нейрасеткамі.

Што вас чакае

Варкшоп скаладаецца з трох частак.

У першай пакажам:

  • як з дапамогай AI хутка стварыць тэкст;

  • як агучыць матэрыял, не маючы студыі;

  • як зрабіць ілюстрацыю ці выяву для сторыс.

Другая частка — практыка: кожны ўдзельнік зможа самастойна папрацаваць з АІ-прыкладаннямі. А таксама стварыць уласны невялікі праект — тэкст, аўдыя ці выяву.

У фінале вядучы дапаможа ацаніць вынікі самастойнай працы і дасць рэкамендацыі, таксама падзелімся досведам, як інтэграваць AI у паўсядзённую працу. 

Вядучы: Дзяніс Васількоў, медыякансультант, даследчык новых інструментаў.

Рэгістрацыя адкрытая да 12 лістапада, 17:00 па Вільні.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Спасылку на вэбінар зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць за дзень і за гадзіну да варшкопа.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце нам: uchimonline5@gmail.com

Колькасць месцаў абмежаваная. Варкшоп праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры падтрымцы ЕС і праграмы Belarus Beehive.

Падзялiцца

Глядзiце таксама

Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
20 ліпеня 2026, 12:59
Максім Знак зняў плакат са сваім партрэтам у Вільні
Сёння ў Вільні Максім Знак асабіста зняў плакат са сваім партрэтам, які быў размешчаны насупраць амбасады Беларусі падчас акцыі салідарнасці ў чэрвені 2024 года.
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
01 ліпеня 2026, 12:56
Прайшла трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека
26–27 чэрвеня адбылася трэцяя канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека.
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
29 чэрвеня 2026, 11:48
Ліквідацыя 140 НДА і выхад з экалагiчных канвенцый ААН: «Экадом» прэзентаваў агляд экалагічнага сектара Беларусі
Экадом» з «Зялёнай сеткай» прэзентаваў аналітычны агляд «Становішча экалагічных арганізацый і актывістаў у Беларусі ва ўмовах грамадска-палітычнага крызісу».
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
27 красавіка 2026, 11:29
«Гэта надзейная сістэма дапамогі». Першае інтэрв’ю Алеся Бяляцкага пра «Вясну» ў 1998 годзе
26 красавіка Праваабарончаму цэнтру "Вясна" спаўняецца 30 гадоў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці