Вэбінар: Што з рынкам працы і якіх спецыялістаў шукаюць недзяржаўныя медыя? Адказваюць рэдактары

19:00
аўторак 27 чэрвеня 2023
АНЛЯЙН
Вэбінар: Што з рынкам працы і якіх спецыялістаў шукаюць недзяржаўныя медыя? Адказваюць рэдактары

Беларуская асацыяцыя журналістаў

Пошук працы ў новым умовах, бадай, адно з самых хвалюючых пытанняў для калег у рэлакацыі. Многія выданні перафарматаваліся, хтосьці вырас, іншы вымушана скараціўся. Неаспрэчна адно: фармат і ўмовы працы дакладна змяніліся. Таксама змяніліся і чаканні ад новых спрацоўнікаў.

27 чэрвеня а 19:00 па Менску з рэдактарамі медыя пагаворым пра тое:

  • Як цяпер з вакансіямі ў недзяржаўных выданнях?

  • Каго сёння шукаюць рэлакаваныя медыя і ў якіх краінах?

  • Якія спецыялісты з якімі кампетэнцыямі патрэбныя медыя?

  • Якіх парадаў варта прытрымлівацца пры пошуку працы, накіраванні CV і сустрэчы на сумоўі?

Пра гэта пагаворым з:

  • дырэктаркай «Нашай Нівы» Настай Роўда;

  • рэдактарам «Белсата» Ігарам Кулеем;

  • галоўрэдам выдання MOST Русланам Кулевічам.

Вэбінар пройдзе 27 чэрвеня (аўторак) а 19:00 па Мінску і Вільні (а 18:00 па Варшаве і Берліне) на платформе Zoom з трансляцыяй на Facebook-старонцы БАЖ. Каб удзельнічаць, неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА.

Пакідаць пытанні рэдактарам праз форму можна і ўжо цяпер.

Калег унутры Беларусі ўважліва папярэджваем, што БАЖ і ўсе тры запрошаныя рэдакцыі прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Просім калег з Беларусі не ўключаць камеру і не задаваць пытанні голасам падчас сустрэчы (толькі у чаце).

Сітуацыя з працай у медыя ўнутры Беларусі, безумоўна, больш складаная. Але з-за экстрэмісцкага статусу БАЖ мы не можам запрасіць у якасці спікераў рэдактараў нешматлікіх выданняў, якія засталіся ў краіне. Але пра працу ўнутры Беларусі таксама будзем гутарыць.

Таксама удзельнікі_цы ў Беларусі могуць сачыць за вэбінарам на Facebook-старонцы БАЖ

Глядзiце таксама

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 красавіка 2025, 13:55
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 красавіка 2025, 13:08
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 красавіка 2025, 15:51
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 красавіка 2025, 12:27
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці